97-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» за заслугі ў галіне кінематографа за 2024 год адбылася 2 сакавіка 2025 года. Гэта другая цырымонія, на якой прэміі будуць уручацца з улікам «стандартаў рэпрэзентацыі і ўключэння». Мэта гэтых стандартаў — прадстаўленне шырэйшых магчымасцяў для працаўладкавання ў акцёрскім складзе, здымачнай групе, студыйным навучанні і стажыроўках недастаўленых расавых і этнічных груп, жанчын, прадстаўнікоў ЛГБТК+, асоб з кагнітыўнымі ці фізічнымі недахопамі, глухіх ці са слабым слыхам. Акрамя таго, у сакавіку 2025 года набудзе моц яшчэ адно правіла, прынятае для абароны пракату ад экспансіі стрымінгавых сэрвісаў: каб атрымаць прэмію, фільмы павінны будуць ісці ў кінатэатрах не менш за тыдзень. Пракат павінен скончыцца 24 студзеня 2025 годаС 2025 года главный «Оскар» будут выдавать по новым правилам. Першых гіпатэтычных прэтэндэнтаў на «Оскар-2025» пачалі называць не пазней за люты 2024 года.
У якасці вядучага цырымоніі ўпершыню выступіў амерыканскі комік ірландскага паходжання і тэлевядучы Конан О’Браен.
Спіс лаўрэатаў і намінантаў
Асноўныя катэгорыі КатэгорыіЛаўрэаты і намінанты<center>Найлепшы фільм• «Анора»• «Бруталіст»• «Дзюна: Частка другая»• «Злая»• «Канклаў»• «Субстанцыя»• «Хлопчыкі з «Нікеля»»• «Цалкам невядомы»• «Эмілія Перэс»• «Я ўсё яшчэ тут»<center>Найлепшая рэжысура• Шон Бэйкер — «Анора»• Брэдзі Корбет — «Бруталіст»• Джэймс Мэнгалд — «Цалкам невядомы»• Жак Адзіяр — «Эмілія Перэс»• Каралі Фаржа — «Субстанцыя»<center>Найлепшая мужчынская роля• Эдрыен Броўдзі — «Бруталіст»• Колман Дамінга — «Сінг-Сінг»• Рэйф Файнс — «Канклаў»• Себасціян Стэн — «Вучань»• Тымаці Шаламэ — «Цалкам невядомы»<center>Найлепшая жаночая роля• Майкі Мэдысан — «Анора»• Дэмі Мур — «Субстанцыя»• Карла Сафія Гаскон — «Эмілія Перэс»• Сінція Эрыва — «Злая»• Фернанда Торэс — «Я ўсё яшчэ тут»<center>Найлепшая мужчынская роля другога плана• Кіран Калкін — «Сапраўдны боль»• Гай Пірс — «Бруталіст»• Джэрэмі Стронг — «Вучань»• Эдвард Нортан — «Цалкам невядомы»• Юра Барысаў — «Анора»<center>Найлепшая жаночая роля другога плана• Зоі Салдана — «Эмілія Перэс»• Арыяна Грандэ — «Злая»• Ізабела Раселіні — «Канклаў»• Моніка Барбаро — «Цалкам невядомы»• Фелісіці Джонс — «Бруталіст»<center>Найлепшы арыгінальны сцэнарый• «Анора»• «Бруталіст»• «Сапраўдны боль»• «5 верасня»• «Субстанцыя»<center>Найлепшы адаптаваны сцэнарый• «Канклаў»• «Цалкам невядомы»• «Эмілія Перэс»• «Хлопчыкі з «Нікеля»»• «Сінг-Сінг»<center>Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм• «Плынь»• «Вэрхал у галаве 2»• «Мемуары слімака»• «Уолес і Громіт: Птушыная помста»• «Дзікі робат»<center>Найлепшы міжнародны поўнаметражны фільм• «Я ўсё яшчэ тут» (Бразілія)• «Эмілія Перэс» (Францыя)• «Плынь» (Латвія)• «Дзяўчына з іголкай» (Данія)• «Семя святога інжыра» (Германія)
Крыніцы
2025 Катэгорыя:Кінапрэміі 2025 года Катэгорыя:Падзеі 2 сакавіка Катэгорыя:Сакавік 2025 года