Сара Кэтрын Полсан (; ) — амерыканская , рэжысёр, а таксама выканаўчы прадзюсар.
Сара Полсан пачала сваю акцёрскую кар’еру на тэатральнай сцэне і потым перайшла на тэлебачанне. Прарывам Полсан стала роля ў серыяле NBC «Студыя 60 на Сансет-Стрып» (2006—07), якая прынесла ёй першую намінацыю на прэмію «Залаты глобус». Другую намінацыю яна атрымала за ролю ў тэлефільме HBO «Гульня змянілася» ў 2012 годзе. У 2011 годзе Полсан пачала здымацца ў серыяле FX «Амерыканская гісторыя жахаў», ролі ў якім прынеслі ёй пяць намінацый на прэмію «Эмі» (2013, 2014, 2015, 2016, 2018).
У 2016 годзе Сара Полсан выканала ролю пракурора Маршы Кларк у серыяле канала FX «Амерыканская гісторыя злачынстваў», за якую атрымала ўсеагульную пахвалу ад крытыкаў. Гэтая роля прынесла ёй прэміі «Эмі», «Залаты глобус», прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША, Выбар тэлевізійных крытыкаў і прэмію Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў, тым самым яна стала першай актрысай, якая выйграла ўсе пяць вышэйшых тэлевізійных узнагарод за адзін сезон.
У 2017 годзе часопіс Time уключыў Сару Полсан у спіс «100 самых уплывовых людзей года».
Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі