Павел Аркадзевіч Ляхновіч (нар. 25 кастрычніка 1954, в. Сярэдняя, Мінскі раён) — беларускі празаік, перакладчык, журналіст.

Біяграфія Нарадзіўся 25 кастрычніка 1954 года ў в. Сярэдняя на поўначы Мінскага раёна. Ранняе дзяцінства прайшло ў частых пераездах, сваю хату бацькі агоралі толькі ў 1968 годзе ў в. Ракаў Валожынскага раёна.

У 1961—1965 гадах вучыўся ў Кіявецкай пачатковай школе, потым у 1965—1971 гадах у Ракаўскай сярэдняй школе, у 1972—1977 гадах у Каспійскім вышэйшым ваенна-марскім чырванасцяжным вучылішчы імя Кірава ў Баку, Азербайджан.

Пасля сканчэння КВВМЧВ імя Кірава праходзіў службу на падводных лодках і надводных караблях Паўночнага флоту (ракетны падводны крэйсер стратэгічнага прызначэння К-424, энергетычныя судны ЭНС-244 і ЭНС-254). Заканчваў службу выкладчыкам у 1-м вучэбным атрадзе ВМФ у Пінску. Звольніўся ў запас у 1991 годзе.

Працаваў аўтаслесарам, намеснікам дырэктара і дырэктарам малога прадпрыемства, «выбівалам» у рэстаране, трэнерам па кікбоксінгу і тайскаму боксу, целаахоўнікам, журналістам у пінскіх газетах, будаўніком у Варшаве, Маскве, Салехардзе і Сургуце.

Першыя публікацыі былі на старонках «Пінскага весніка» у пачатку 1990-х гадоў.

Жыве ў Пінску.

Бібліяграфія Пачатак сезона (1998) — зборнік апавяданняў. Золата князёўны (2008) — зборнік апавяданняў Зялёны дуб (2012) — аповесць, апавяданні, навелы Ігнась-чарадзей (2014) Зорная Кася (2014) — суаўтар зборніка аўтарскіх казак Magiczna odznaka (2020) — аповесць, у перакладзе з беларускай на польскую Войцеха Пэсткі (Wojciech Pestka). Бульбінка (2021) — суаўтар літаратурна-мастацкага выдання Мая сястра Альжбэта (2024) — зборнік апавяданняў для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту

Пераклады «З Богам у Расеі» (2003) — пераклад з польскай на беларускую кнігі Вальтэра Цішэка, Даніэля Флягерты На літаратурнай Любельшчыне — пераклад з польскай на беларускую кнігі Альдона Дзенцёла (Aldon Dzięcioł). Авантюры Прантиша Вырвича, школяра и шпика — пераклад з беларускай на рускую рамана Людмілы Рублеўскай. Авантюры Вырвича, Лёдника и Чёрной Меланхолии — пераклад з беларускай на рускую рамана Людмілы Рублеўскай. Анёлы, чэрці і кабеты (2017) — пераклад з польскай на беларускую зборніка апавяданняў Збігнева Уладзіміжа Фрончка (Zbigniew Wlodzimerz Fronczek) Авантюры студиозуса Вырвича (2019) — пераклад з беларускай на рускую рамана Людмілы Рублеўскай. Авантюры драгуна Прантиша Вырвича (2020) — пераклад з беларускай на рускую рамана Людмілы Рублеўскай, 2020 г. Авантюры Прантиша Вырвича, изменника и конфедерата (2020) — пераклад з беларускай на рускую рамана Людмілы Рублеўскай. Авантюры Вырвича из банды Чёрного Доктора (2020)- пераклад з беларускай на рускую рамана Людмілы Рублеўскай. Да сустрэчы ў пекле (2020) — пераклад з польскай на беларускую кнігі рэпартажаў Войцеха Пэсткі (Wojciech Pestka) Хроніка рыма-каталіцкага касцёла ў Лагішыне (2022) — пераклад з польскай на беларускую дзённікавых запісаў і лістоў Станіслава Рыжкі (Stanisław Ryżko)

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Выпускнікі Каспійскага вышэйшага ваенна-марскога вучылішча імя С. М. Кірава