Торнтан Ні́вен Уайлдэр (;  — ) — амерыканскі празаік, драматург і эсэіст, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1928, 1938 і 1943).

Біяграфія Торнтан Уайлдэр нарадзіўся 17 красавіка 1897 года ў Мадысане (штат Вісконсін) у сям’і выдаўца Амаса Паркера Уайлдэра і журналісткі Ізабелы Найвен Уайлдэр, падлеткам наведваў нямецкамоўную школу ў Шанхаі, дзе яго бацька займаў дыпламатычную пасаду. У час Першай сусветнай вайны Уайлдэр служыў у Берагавой ахове ЗША.

Вучыўся ў Аберлінскім каледжы (Агая), затым паступіў у Ельскі ўніверсітэт. У 1920 годзе атрымаў там дыплом бакалаўра, а ў 1925 годзе, ужо ў Прынстанскім універсітэце, — ступень магістра. У 1926 годзе апублікаваў свой першы раман «Кабала» (The Cabala).

З 1930 па 1936 год чытаў курс параўнальнага літаратуразнаўства ў Чыкагскім універсітэце. Выкладаў літаратуру ў Гарвардскім і шэрагу іншых універсітэтаў. Шмат разоў вылучаўся (мінімум 14 разоў) на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Удзельнік Другой Сусветнай вайны. Атрымаў воінскі чын падпалкоўніка.

7 снежня 1975 года Уайлдэр памёр у сне ў Хамдэне (шт. Канектыкут).