Турнетрэск (, с.-саамск. Duortnosjávri, ) — возера ў паўночнай шведскай правінцыі Лапланд. Плошча 332 км², Турнетрэск з’яўляецца 7-м паводле велічыні і 2-м паводле глыбіні возера Швецыі, а таксама найбуйнейшым горным возерам Скандынавіі.

Створанае рэшткамі ледавіка, возера звычайна пакрытае лёдам са снежня да сярэдзіны чэрвеня. Берагі возера месцамі забалочаныя. Летам сонца не заходзіць тут роўна месяц — з 13 чэрвеня да 13 ліпеня. Найбуйнейшым прытокам з’яўляецца Abiskojåhka, найбуйнейшай выцякаючай ракой — Турнеэльвен.

Катэгорыя:Азёры Швецыі