Нацыянальная кааліцыя (НК; ; ) — палітычная партыя ў Фінляндыі.

Заснаваная ў 1918 годзе Нацыянальная кааліцыя ўваходзіць у «вялікую тройку» партый, якія дамінавалі ў нацыянальнай палітыцы Фінляндыі на працягу дзесяцігоддзяў, разам з Сацыял-дэмакратычнай партыяй і Партыяй цэнтра. Цяперашні старшыня партыі Петэры Орпа абраны 11 чэрвеня 2016 года. Палітыка партыі, паводле яе прадстаўнікоў, грунтуецца на «свабодзе, адказнасці і дэмакратыі, роўных магчымасцях, адукацыі, падтрымцы, талерантнасці і клопаце», падтрымлівае мультыкультуралізм і . У міжнароднай палітыцы займае пранатаўскую і праеўрапейскую пазіцыю, уваходзіць у Еўрапейскую народную партыю.

Доля галасоў Нацыянальнай кааліцыі на парламенцкіх выбарах з 1990-х гадоў складала каля 20 % і з таго часу партыя не ўваходзіла ў кааліцыйныя ўрады толькі восем гадоў. На яна атрымала 44 з 200 месцаў, упершыню ў сваёй гісторыі стаўшы найбуйнейшай партыяй у парламенце Фінляндыі. На мясцовым узроўні яна ўпершыню стала найбуйнейшай партыяй у 2008 годзе. НК стала самай буйной партыяй на з 48 месцамі і стала вядучай партыяй ва ўрадзе Орпа з 20 чэрвеня 2023 года.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Палітычныя партыі Фінляндыі Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1918 годзе