Ганна Міхайлаўна Ліхман (1928—2001) — балетмайстар, заслужаны работнік культуры БССР.

Біяграфія У 1951 г. Г. М. Ліхман пераехала ў г. Баранавічы з г. Ашхабада, дзе да вайны жыла яе сям’я.

Скончыла харэаграфічнае аддзяленне культасветвучылішча г. Ашхабада, працавала ў складзе Свярдлоўскага вандроўнага тэатра оперы и балета, ансамблі песні і пляскі Беларускай ваеннай акругі.

У Баранавічах у 1966 годзе Г. М. Ліхман арганізавала народны дзіцячы ансамбль танцаў «Лялькі» пры Гарадскім Доме культуры. Гэтай працы яна прысвяціла 30 гадоў. У 1982 годзе ансамбль стаў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Брэстчыны, у 1984 годзе атрымаў званне лаўрэата прэміі ЛКСМБ, у 1995 годзе быў узнагароджаны дыпломам Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у г. МасквеНародный детский ансамбль танца «Лялькі»..

У 1996 годзе Ганна Міхайлаўна перадала кіраўніцтва калектывам сваёй вучаніцы Алене ІвановічГанна Міхайлаўна Ліхман, ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы»..

У 1991 г. балетмайстару і педагогу А. М. Ліхман было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР» за вялікі ўклад у адраджэнне нацыянальнай культуры і народных традыцый, эстэтычнае выхаванне працоўныхО присвоении почетного звания «Заслуженный работник культуры Белорусской ССР» работникам учреждений культуры республики, УКАЗ ПРЕЗИДИУМА ВЕРХОВНОГО СОВЕТА БЕЛОРУССКОЙ ССР. 6 марта 1991 г. № 699-XII..

Памяць У кастрычніку 2008 года была адкрыта мемарыяльная дошка на Гарадскім Доме культуры ў гонар Ганны Ліхман.

Крыніцы

Катэгорыя:Педагогі Беларусі