Marruá () — сямейства чатырохколавых транспартных сродкаў агульнага прызначэння, якія вырабляюцца бразільскай кампаніяй Agrale. Распрацаваны ў пачатку 2000-х гадоў.
Гісторыя Пасля банкруцтва кампаніі Engesa (пачатак 1990-х) яе былыя супрацоўнікі набылі правы на пазадарожнік Engesa EE-4/EE-12 і ў перыяд з 2003 па 2005 год, сумесна з кампаніяй Agrale, распрацавалі палепшаную версію машыны. Распрацоўшчыкі імкнуліся, каб узор адпавядаў спецыфікацыі для 1/2-тоннага пазадарожніка з колавай формулай 4x4 Viatura de Transporte Não Especializada (Неспецыялізаваны транспартны сродак, VTNE) для Узброеных Сіл Бразіліі. Меркавалася, што распрацоўка заменіць састарэлыя джыпыMarinha do Brasil recebe viaturas militares Agrale Marruá . Secco Consultoria. Accessed 2010-05-26.. Agrale інвеставала ў гэты праект 11 мільёнаў долараў. 27 ліпеня 2005 года пазадарожнік Marruá быў прыняты на ўзбраенне бразільскай армііBastos, Expedito Carlos Stephani. Agrale Marruá — Um legítimo 4x4 militar Made in Brazil . Accessed 2009-09-23..
Marruá паступіў на ўзбраенне як сухапутных сіл, так і марской пяхоты БразілііMarinha do Brasil recebe viaturas militares Agrale Marruá . Secco Consultoria. Accessed 2010-05-26., а таксама ўзброеных сіл ЭквадораExército do Equador Adquire Segundo Lote de Utilitários Agrale Marruá . Política Externa Brasileira. Accessed 2010-05-26. і Аргенціны, прычым апошняя выкарыстоўвала васемнаццаць машын у рамках міратворчай місіі ААН на ГаіціVeículos Agrale Marruá serão utilizados pela ONU no Haiti . Secco Consultoria . Accessed 2010-05-26..
Апісанне Аўтамабіль ўніверсальны, надзейны і просты ў абслугоўванні. Marruá здольны перавозіць чатырох цалкам экіпіяваных салдат, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, безадкатныя гарматы, кулямёты або абсталяванне сувязі.AGRALE Marruá . WarWheels.net. Accessed 2010-05-26.
ТТХ Даўжыня: 3,8 м Агульная вышыня: 1,95 м Вышыня са складзеным лабавым шклом: 1,4 м Шырыня: 1,92 м Умяшчальнасць: 4—6 чалавек Вага ў працоўным стане: 1960 кг Вага брута: 2460 кг Максімальная хуткасць: 128 км/г Мінімальная хуткасць: 4 км/г Максімальны нахіл: 60 % Максімальны бакавы нахіл: 30 % Глыбіня броду без трубкі: 0,6 м Дарожны прасвет: 0,26 м Кут збліжэння: 64° Кут вылету: 52° Максімальная грузападымальнасць: 500 кг + прычэп вагой 500 кг Запас паліва: 100 л Запас ходу: 1000 км (па дарозе) Мадэль каробкі перадач: Eaton FS 2305, механічная (5 перадач пярэдняга ходу і 1 перадача задняга ходу) Рухавік: MWM 4.07 TCA SPRINT-EII, дызельны чатырохцыліндравы аб’ёмам 2,8 літра, з вадзяным астуджэннем Магутнасць: 132 к. с. пры 3600 абарачэннях у хвіліну
Краіны-эксплуатанты
Exército do Equador Adquire Segundo Lote de Utilitários Agrale Marruá. Política Externa Brasileira. Accessed 2010-05-26. http://robertopcosta.blogspot.com.br/2015/04/agrale-expoe-na-laad-2015-sua-familia.html/
Крыніцы
Спасылкі кампаніі
Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Аўтамабілі 2000-х