Думі́ніцкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Думінічы.
Геаграфія Думініцкі раён мяжуе з Жыздрынскім, Людзінаўскім, Ульянаўскім, Кіраўскім, Сухініцкім і Хвастовіцкім раёнамі. Плошча раёна складае 117,4 км², такім чынам, раён з’яўляецца адным з самых маленькіх у вобласці.
Гісторыя Думініцкі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Заходняй вобласці. 27 верасня 1937 быў перададзены ў склад Смаленскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Калужскай вобласці.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Калужскай вобласці