Атлантычны лес, або бразільскі атлантычны лес () — глабальны экарэгіён у Паўднёвай Амерыцы, які прадстаўляе сабой стокіламетровую паласу, што размяшчаецца ўздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа Паўднёва-Усходняй Бразіліі ад штата Рыу-Гранды-ду-Норты на поўначы да Рыу-Гранды-ду-Сул на поўдні. Атлантычным лесам пакрыты таксама востраў Фернанду-ды-Наронья, які размешчаны прыкладна ў 350 кіламетрах ад паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Бразіліі і складаецца з 21 вострава, а таксама маленькіх астраўкоў і скал. У глыбіні кантынента ў паўднёвай частцы захоплівае тэрыторыю Парагвая і аргентынскай правінцыі Місьёнес. Асноўным тыпам расліннасці з'яўляюцца шыракалістыя вільготныя трапічныя і субтрапічныя лясы, у тым ліку мангры і . На тэрыторыі экарэгіёна сустракаюцца таксама саванна і сухія трапічныя лясы. Ад амазонскай сельвы атлантычны лес аддзелены сухім экарэгіёнам , што спрыяла фарміраванню своеасаблівых супольнасцяў раслін і жывёл.

На тэрыторыі экарэгіёна знаходзіцца прыродны аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА № 892 — «Лясныя рэзерваты ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа ("Бераг адкрыцця")».

Біяразнастайнасць Няглядзячы на тое, што экарэгіён моцна пацярпеў ад знішчэння лясоў для сельскагаспадарчых патрэб і ўрбанізацыі (з мільёна квадратных кіламетраў некранутых лясоў засталося каля 7 %), флора і тут вельмі багатыя, на адным гектары можа расці 450 відаў дрэў. Шмат эндэмікаў, напрыклад, 92 % мясцовых земнаводных больш нідзе не сустракаюцца. Прыкладам прыматаў можа служыць род . Від захаваўся толькі ў бразільскім атлантычным лесе. Птушак прадстаўляюць віды , , , і іншыя. На востраве Фернанду-ды-Наронья захаваліся два эндэмічных віды птушак — і . Эндэмікам вострава таксама з’яўляецца яшчарка .

Спасылкі

http://worldwildlife.org/ecoregions/nt0160

Катэгорыя:Лясныя экарэгіёны Катэгорыя:Экарэгіёны Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Экарэгіёны