Іры́на Уладзі́міраўна Цвіла (; псеўданім — Лінза; 29 красавіка 1969, Кіеўшчына, Украіна — 25 лютага 2022, баі за Кіеў, Украіна) — украінская настаўніца, фотамастачка, пісменніца, грамадская дзяячка, камбатантка, удзельніца расійска-ўкраінскай вайны. Загінула ў Ірпені пад Кіевам.

Біяграфічныя звесткі

Ірына Цвіла нарадзілася 29 красавіка 1969 году ў Кіеўскай вобласці.

Пасля атрымання педагагічнай адукацыі працавала ў Кіеўскай міжнароднай школе «Мэрыдыян» (да 2006 году). Была дызайнеркай ландшафтаў, у прыватнасці займалася стварэнням розавых садоў ды аранжарэў. Удзельнічала ў Еўрамайдане. У 2014 годзе пайшла добраахвотніцай у батальён «Сеч» дзе ўдзельнічала ў вайне на ўсходзе Украіны.

Загінула 25 лютага 2022 году падчас баёў за КіеўВетеранка Ірина Цвіла загинула під час оборони Києва // Gazeta.ua. — 2022. — 25 лютого. пры адбыцці танкавай атакі ворагаУладзіслаў Гарбацкі, Сіла вярбы, Новы час, 2 сакавіка 2022 г.. Разам з ёй памёр ейны спадарожнік Дзмітры. Пасмяротна атрымала ордеэн «За мужнасць» III ступені (6 кастрыніка 2022)  — за асабістую мужнасць і самоадданыя дзеі, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту ды тэрытарыальнай цэласнасці Украіны, вернасць ваеннай прысязе.

Творчасць

Падчас Рэвалюцыі годнасці і вайны займалася фатаграфіяй. У 2017 годзе адбылася персанальная выстаўка ў вёсцы Святапятроўскае, каля Кіева. Пісала тэксты пад сваім імем, а таксама пад псеўданімам і пазыўным Лінза. У 2017 годзе апублікавала свае занатоўкі пра вайну ў кнізе «Голос війни: історії ветеранів» (Голас вайны: гісторыі вэтэранаў) ;У Києві презентували книгу «Голос війни: історії ветеранів», Міжнародний фонд «Відродження», 12 снежня 2017 г..

Ірына Цвіла стала гераіняй кнігі «Дівчата зрізають коси» (Дзяўчаты зразаюць косы), якая атрымала Шаўчэнкаўскую прэмію;Тетяна Забожко, У боях за Київ загинула ветеранка батальйону Січ Ірина Цвіла, Факти ICTV, 26 лютага 2022 г..

Бібліяграфія • Ірина Цвіла, Вперше. Жінки на війні з Росією // Голос війни: історії ветеранів, [ред. та упоряд. Л. Ганжа]. — Київ: Інтерньюз-Україна, 2017. — 223 с. .

Крыніцы