Хан Ган (, ) — карэйская пісьменніца. Лаўрэат Міжнароднай Букераўскай прэміі 2016 года за раман «Вегетарыянка», пра жанчыну, якая вырашала болей не есці мяса. Раман «Вегетарыянка» — адна з першых яе кніг, перакладзеных на англійскую мову. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2024).

Біяграфія Хан Ган — дачка пісьменніка . Нарадзілася ў Кванджу і ў 10-гадовым узросце пераехала ў сеульскі , пра які пяшчотна піша ў рамане «Урокі грэчаскай». Вывучала карэйскую літаратуру ва ўніверсітэце Ёнсе. Яе брат Хан Долім таксама пісьменнік.

Хан пачала пісьменніцкую кар’еру, калі адзін з яе вершаў апублікавалі ў выпуску часопіса «Таварыства і літаратура». Афіцыйны дэбют адбыўся ў наступным годзе, калі яе апавяданне «Пунсовы якар» стала пераможцам літаратурнага конкурсу Сеул Сінмун.

У 2005 годзе Хан Ган атрымала .

З лета 2013 года, Хан выкладае пісьменніцкае майстэрства ў .

У 2018 годзе раман Хан Ган «Любімаму сыну» быў адабраны для арт-праекта шатландскай мастачкі Кэці Патэрсан «Бібліятэка будучыні». Ён будзе апублікаваны ў 2114 годзе ў анталогіі са 100 тэкстаў. Да таго часу рукапіс будзе захоўвацца ў Deichmanske bibliotek у Осла нявыдадзеным і непрачытаным.

У 2021 годзе Хан Ган апублікавала раман «Я не развітваюся» (), у якім вачыма трох жанчын паказана . Раман узнагароджаны французскай прэміяй Медычы 2023 года за лепшы замежны твор.

У 2023 годзе выбрана міжнародным пісьменнікам Каралеўскага літаратурнага таварыства. 10 кастрычніка 2024 года названа лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры «за напружаную паэтычную прозу, якая супрацьстаіць гістарычным траўмам і агаляе далікатнасць чалавечага жыцця».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Паўднёвай Карэі