Рось — закінуты ваенны аэрадром, размешчаны ў Беларусі на паўночны захад ад аднайменнага гарадскога пасёлка Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя Савецкі перыяд У 1939—1941 гадах на аэрадроме базаваўся 13-ы лёгка-бамбардзіровачны авіяцыйны полк на самалётах СБ, Ар-2 і Пе-2. З сакавіка 1941 года тут пачалі будаваць УПП з цвёрдым пакрыццём і полк быў перакінуты ў лагер на палявы аэрадром каля вёскі Барысаўшчына.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны выкарыстоўваўся Люфтвафэ, а пасля вызвалення Беларусі ў перыяд з 9 верасня па 11 лістапада 1944 года на аэрадроме базаваўся 263-і знішчальны авіяцыйны полк на самалётах Ла-5Анохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — С. 504. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9..
З ліпеня 1945 года па сакавік 1947 года ў Росі грунтаваўся 863-і знішчальны авіяцыйны ордэна Аляксандра Неўскага полк на самалётах Ла-5Анохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — С. 756. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.. Акрамя таго, з чэрвеня 1946 года па люты 1952 года тут базаваўся 9-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны Адэскі Чырванасцяжны ордэна Суворава полк на самалётах Ла-7.
14 кастрычніка 1951 года сюды накіраваны 968-ы знішчальны авіяцыйны Севастопальскі Чырванасцяжны ордэна Суворава полк на самалётах МіГ-15. У 1953 годзе пераўзброены на самалёты МіГ-17. У 1959 годзе полк прыступіў да засваення знішчальнікаў МіГ-19ПМ, а ў 1965 годзе пераўзброены на МіГ-21. У 1972 годзе асвоіў МіГ-23, а ў лістападзе 1983 года — МіГ-29. У ліпені 1988 года падраздзяленне пакінула РосьАнохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — С. 565. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.. З чэрвеня 1954 па 1960 пасля вайны ў Карэі на аэрадром перабазаваўся 940-ы знішчальны авіяцыйны полк. У 1955 годзе ён перавучыўся на МіГ-17.
На змену 968-му знішчальнаму авіяцыйнаму палку 21 ліпеня 1989 года ў Рось перабазаваўся 116-ы гвардзейскі бамбардзіровачны авіяцыйны Радамскі Чырванасцяжны полк на самалётах Су-24.
Пасля 1991 У ліпені 1992 года 116-ы полк перададзены Узброеным сілам Беларусі. 1 кастрычніка 1993 года ён ператвораны ў 116-ю гвардзейскую авіяцыйную базу ВПС РБ, у склад якой увайшлі: 116-ы гвардзейскі бамбардзіровачны авіяцыйны полк; 787-ы знішчальны авіяцыйны полк; асобны батальён аўтаматызаванага кіравання (в/ч 43087); авіяцыйна-тэхнічная база (в/ч 62257).
11 мая 1993 года на аэрадром са складу 16-й паветранай арміі Заходняй групы войск быў выведзены 787-ы знішчальны авіяцыйны полк, дзе быў расфармаваныАнохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — С. 719. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9..
У ліпені 1994 года ў выніку рэфармавання са складу базы выключаны знішчальныя авіяэскадрыллі і перададзены на аэрадром Баранавічы і Бяроза. У склад авіябазы ўключана разведвальная эскадрылля на самалётах Су-24МР, перабазаваная з аэрадрома Шчучын, са складу 10-га асобнага разведвальнага авіяцыйнага Кёнігсбергскага Чырванасцяжнага ордэна Суворава палка. 17 ліпеня 1996 года база перайменавана ў 116-ю гвардзейскую разведвальна-бамбардзіровачную авіяцыйную базу. 1 сакавіка 2010 года яна ператворана ў 116-ю гвардзейскую штурмавую авіяцыйную базу пасля зліцця з 206-й штурмавой. У лістападзе 2013 года перабазавалася на аэрадром ЛідаАнохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — С. 217. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9..
Збудаванні аэрадрома перададзеныя ў муніцыпальную ўласнасць.
Сучасная стан У цяперашні час аэрадром закінуты.
Здарэнні
16 студзеня 1976 года аварыя самалёта МіГ-23УБ са складу 968-га зап. Лётчыкі маёр Фёдараў і маёр Качагараў паспяхова катапультаваліся. 7 лютага 1989 года аварыя самалёта МіГ-29 са складу 968-га зап. Лётчык — камандзір палка. На вышыні 2000 м адбыліся некіравальныя нарастаючыя папярочныя кідкі ў палёце. Пілот катапультаваўся. Прычыны быў абрыў аднаго кіля з-за няякаснага рамонту расколіны ў падставе кіля.
Заўвагі
Літаратура Анохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.
Спасылкі Карта аэрадрома Аэрадром Ліда. Газета Беларусь сёння
Катэгорыя:Аэрадромы Беларусі Катэгорыя:Ваўкавыскі раён