Віктар Аляксандравіч Белазаровіч (нар. года ў в. Масты Правыя Мастоўскага раёна Гродзенскай вобл.) — беларускі гісторык, педагог, доктар гістарычных навук (2023), дацэнт, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Біяграфія У 1992 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Гісторыя», у 1996 годзе — аспірантуру ГрДУ імя Я.Купалы па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 1999 годзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук на тэму «Аграрныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях Беларусі ў 1939—1952 гадах». У 2005 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь надала яму навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2019 годзе завяршыў навучанне ў дактарантуры пры кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
14 чэрвеня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання». Тэма доктарскай дысертацыі: «Фарміраванне і развіццё канцэпцыі гісторыі Беларусі ў айчыннай гістарыяграфіі (канец ХІХ — пачатак ХХІ стагоддзяў)», навуковы кансультант — Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын. 3 красавіка 2024 года Прэзідыум ВАК РБ зацвердзіў рашэнне вучонага савета аб наданні яму навуковай ступені доктара навук.
З 1992 па верасень 1999 года працаваў настаўнікам гісторыі ў школе №5 горада Масты Гродзенскай вобласці. З кастрычніка 1999 года — выкладчык кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, з красавіка 2000 года — дацэнт кафедры гісторыі Беларусі. З чэрвеня 2000 года займаў пасаду намесніка дэкана факультэта гісторыі і культуры па выхаваўчай рабоце, з верасня 2002 па снежань 2008 года — пасаду намесніка дэкана факультэта гісторыі і сацыялогіі па навуковай рабоце. З верасня 2013 па 2020 год — намеснік дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. З 2020 года — дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ.
Навуковая дзейнасць Асноўныя напрамкі навуковых інтарэсаў сканцэнтраваны вакол пытанняў гістарыяграфіі гісторыі Беларусі, айчыннай гісторыі ХХ стагоддзя, аграрнай гісторыі Беларусі, гісторыі заходніх рэгіёнаў Беларусі і інш.
Упершыню ў гістарычнай навуцы Беларусі выявіў сутнасць канцэпцыі гісторыі Беларусі як навуковага гістарыяграфічнага канструкта, які распрацоўваецца з канца ХIX стагоддзя, вызначыў асноўныя этапы яго развіцця, раскрыў іх спеціфіку, што дазволіла стварыць сістэмную мадэль айчыннай гістарыяграфіі канца XIX – пачатка XXI стагоддзяў. Даказаў рамантызаваны характар беларускай нацыянальнай гістарычнай канцэпцыі канца XIX – пачатку ХХ стагоддзя, яе поліварыятыўнасць у 1920-я гады, сацыялагізаваны (1930-я гады) і ўніфікаваны (1940-я – 1980-я гады) характар савецкай канцэпцыі гісторыі Беларусі, нацыянальна-дзяржаўны характар у 1990-я — пачатку XXI стагоддзя. У сваіх даследаваннях ўпершыню выявіў механізм распрацоўкі канцэпцыі гісторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды, прадставіў комплексны гістарыяграфічны аналіз аўтарскіх і калектыўных нацыянальна-дзяржаўных наратываў, якія прэзентавалі канцэпцыю гісторыі Беларусі.
Аўтар каля 100 навуковых публікацый, у тым ліку манаграфіі, некалькіх дзясяткаў артыкулаў у навуковых перыядычных выданнях, а таксама 23 вучэбна-метадычныя публікацыі, у тым ліку 12 навучальных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. З'яўляецца членам Дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы.
Узнагароды Ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ганаровая грамата Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Падзяка Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта Падзяка Адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2019)
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Дэканы ГрДУ