Юзаф Такажэ́віч (; — Zbigniew Romaniuk O Józefie Tokarzewiczu «Hodim». Zarys biografii i bielskie resentymenty pisarz // Bielski Almanach Historyczny, 4, 2019, s. 83-110) — польскі пісьменнік і публіцыст. Вядомы пад псеўданімам J.T.Hodі
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Бельск Падляскі (Польшча). У 1859 годзе скончыў гімназію ў Беластоку. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце ў 1859—1861 гадах. За ўдзел у студэнцкай дэманстрацыі ў Санкт-Пецярбургу ў 1861 годзе быў арыштаваны. Прымаў удзел у паўстанні 1863—1864 гадоў, у час якога стварыў атрад з бельскіх мяшчан і кіраваў ім. Пасля разгрому паўстання эміграваў у Францыю, вучыўся ў Парыжскім універсітэце. У пачатку 1865 года заснаваў Міжнароднае таварыства польскіх студэнтаў і двухтыднёвік «Przyszłość» (1866). У 1866—1867 гадах выпускаў рэвалюцыйна-дэмакратычнае выданне «Gmina», якое спачатку выходзіла ў рэдакцыі А. Герцэна ў Жэневе. У красавіку 1866 года Юзаф Такажэвіч быў вымушаны пакінуць Парыж. У 1867 годзе рэдагаваў «Gońca» у Жэневе, незадоўга да пруска-французскай вайны выдаваў рэвалюцыйную газету «Zmowę» («Змова») з літоўскім і беларуска-ўкраінскім падзагалоўкамі. У маі 1882 года Юзаф Такажэвіч вярнуўся на радзіму. У 1883—1893 гадах супрацоўнічаў у часопісе «Kraju» («Край») у Санкт-Пецярбургу. У 1902—1904 гадах жыў на Слонімшчыне ў маёнтку Падоль М. Федароўскага, разам з якім праводзіў фальклорна-этнаграфічныя даследаванні. На мяжы 1905—1906 гадоў быў сакратаром «Nowin Wileńskich». У 1907—1908 гадах жыў у Кіеве, працаваў у штомесячніку «Nasza Przeszłość».
Памёр Юзаф Такажэвіч у Гродзіску Мазавецкім 2 жніўня 1919 года. Пахаваны на мясцовых могілках.
Творчасць Юзаф Такажэвіч вёў актыўную грамадска-палітычную, публіцыстычную і прапагандысцкую дзейнасць. Выступаў як літаратурны крытык. Прапагандаваў тэорыю абшчыннага сацыялізму А. Герцэна. Становішчу рускага і беларускага народаў прысвяціў артыкул «Рускае пытанне» (1868). Аўтар аповесцей «Пан сляпы Павел» (1881), «Пан глухі Гавал» (1891), успамінаў «У дні вайны і голаду» (1900). Пераклаў раман В. Гюго «Сабор Парыжскай Божай Маці» (1876).
Часта падпісваў свае працы, выкарыстоўваючы псеўданімы, якіх налічвалася каля васьмідзесяці.
Памяць У горадзе Бельск Падляскі імем Юзафа Такажэвіча названа адна з вуліц. М. Федароўскі прысвяціў ўспаміны «Юзаф Такажэвіч — апошні камандзір атрада 1863 г.» (1921).
Зноскі
Літаратура
Fionik Doroteusz Hodi — Białystok: Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, 2019. — 96 s. - (Literatura Podlaskich Białorusinów) — ISBN 678-83-946675-9-7.
Спасылкі Zbigniew Romaniuk O Józefie Tokarzewiczu «Hodim». Zarys biografii i bielskie resentymenty pisarz // Bielski Almanach Historyczny, 4, 2019, s. 83-110 «HODI». Rzecz o Joziefie Tokarzewiczu — spotkanie promocyjne
Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Публіцысты Польшчы Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Польшчы Катэгорыя:Перакладчыкі з французскай мовы