Сесіль Дзмітрыеўна Такаішві́лі (; — ) — грузінская савецкая актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка СССР (1966).
Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Батумі. У 1926 годзе скончыла драматычную студыяю пад кіраўніцтвам А. Н. Пагавы ў Тбілісі і была прынята у трупу Грузінскага тэатра імя Шата Руставелі. У 1930—1967 гадах — актрыса Тэатра імя Катэ Марджанішвілі, які пераехаў у Тбілісі ў 1930 годзе.
Памерла Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі 21 мая 1984 года. Пахавана на Сабурталінскіх могілках у пантэоне выдатных дзеячаў Грузіі.
Творчасць Выканаўчае майстэрства С. Д. Такаішвілі адметнае вастрынёй формы, самабытнасцю, гумарам, яскравай характарнасцю. Сярод выкананых роляў у тэатры: Анка («Паэма пра сякеру» М. Пагодзіна), Катарына («Утаймаванне наравістай» У. Шэкспіра), Агудалава («Беспасажніца» А. Астроўскага), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзэ і Р. Лордкіпанідзэ), Параскева («З іскры» Ш. Дадыяні), Сюзанна («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ) і іншыя.
У 1945 годзе Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі дэбютавала ў кіно, у фільме «Свавольныя суседзі». Знялася больш чым у 40 кінафільмахСесилия Такаишвили — Самая мировая грузинская бабушка…. Сярод кінафільма з яе ўдзелам: «Наш двор», «Я, бабуля, Іліко і Іларыён», «Я бачу сонца», «Дрэва жадання», «Зорка майго народа», «Саджанцы», «Манана», «Калі заквітнеў міндаль», «Смерць філатэліста», «Заноза», «Я і маі суседзі», «Блакітныя горы, альбо непраўдападобная гісторыя» і іншыя.
Узнагароды і званні Народная артыстка Грузінскай ССР (1950) Народная артыстка СССР (1966) Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя Шата Руставелі (1983) Дзяржаўная прэмія СССР (1985, пасмяротна) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958) Ордэн Леніна (1977) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і іншыя мендалі Ганаровы грамадзянін горада Тбілісі (1982)
Зноскі
Літаратура
Такаишви́ли Сесиль Дмитриевна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 29—30. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз.
Спасылкі Народная артистка СССР Сесиль Дмитриевна Такайшвили // РИА Новости Медиабанк Сесилия Такаишвили // Кино-Театр. Ру Такаишвили Сесиль Дмитриевна // Российский государственный архив кинофотодокументов Сесилия Такаишвили // Вокруг ТВ Сесилия Такаишвили — Самая мировая грузинская бабушка… // «geomigrant.com» — Грузия всегда с тобой. Информационно-справочный портал о Грузии Такаишвили Сесиль Дмитриевна // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Актрысы тэатра СССР Катэгорыя:Кінаактрысы СССР Катэгорыя:Актрысы Грузіі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Тбілісі