Люсіль Алексія Гран-Янг (, , — , ) — першая сусветна вядомая дацкая балерына, балетмайстар. Адна з найбольш вядомых танцоўшчыц эпохі рамантычнага балета.
Біяграфія Скончыла школу пры Каралеўскім тэатры ў Капенгагене, Данія, пад кіраўніцтвам Аўгуста Бурнанвіля, з 1826 года ў яго трупе. У 1834 годзе афіцыйна дэбютавала ў тэатры (па-дэ-дэ ў оперы «Нямая з Портычы» Д. Абера), а ў 1835 годзе выканала галоўную ролю Астрыд у балеце «Вальдэмар» Бурнанвіля. Неўзабаве адносіны паміж Бурнанвілем і Гран пачалі псавацца, бо яна прагнула танцаваць са знакамітым балетам Парыжскай оперы. Паведамляецца, што Гран змяніла некаторыя па ў «Вальдэмары», каб прадэманстраваць сваю працу ног, на што Бурнанвіль напісаў афіцыйную скаргу дырэктарам тэатра. У 1836 годзе Гран выканала галоўную ролю ў балеце Бурнанвіля «Сільфіда». У рэшце рэшт яна атрымала каралеўскі дазвол звольніцца; пасля ад’езду ў 1836 годзе яна так і не вярнулася ў Данію.
У 1839 годзе Гран пакінула Дацкі каралеўскі балет. У 1839—1842 гадах выступала з балетам Парыжскай оперы, у 1843 годзе — у Санкт-Пецярбургу, у 1845—1846 гадах — у Лондане і іншых гарадах Еўропы.Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — 623 стр. с илл.
У 1845 годзе Люсіль Гран запрасілі танцаваць «Па-дэ-катр» Ж. Перо разам з ужо вядомымі балерынамі Фані Чэрыта, Карлотай Грызі і Марыя Тальёні. Найменш вядомая з чацвёркі Гран пагадзілася танцаваць першай.
Пасля 1846 года Гран гастралявала па большай частцы Еўропы, не толькі танцуючы, але і паставіўшы некалькі балетаў, у тым ліку адноўленны балет «» Ж. Перо і нават свой уласны твор «Вакх і Арыядна».
У 1848 годзе Гран пераехала ў Гамбург, Германія, і настолькі палюбіла краіну, што пабудавала дом у Мюнхене.
У 1856 годзе Гран пакінула сцэну, выйшла замуж за англійскага тэнара Фрыдрыха Янга.
З 1858 па 1861 год працавала балетмайстрам у Лейпцыгу, з 1869 па 1875 год — у Прыдворнай оперы ў Мюнхене. Сярод пастановак сцэна вакханаліі ў оперы «Тангейзер» Р. Вагнера.
У 1907 годзе памерла ў Мюнхене. Сваё багаццё і маёмасць Люсіль Гран адпісала гораду Мюнхен.
Крыніцы
Літаратура
Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — 623 стр. с илл. Encyclopedia Britannica: Lucina Alexia Grahn Ernst Probst: Königinnen des Tanzes, 2002. ISBN 3-935718-99-3
Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Даніі Катэгорыя:Артысты балета Францыі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя Катэгорыя:Артысты Дацкага каралеўскага балета