Бітва каля Магільна — баявое сутыкненне, апісанае ў легендарнай частцы беларуска-літоўскага летапісання, а таксама пад яго ўплывам ва ўкраінскім Густынскім летапісе. Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў бітва адбылася каля Магільна (цяпер вёскі ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці) паміж войскамі літоўскага князя Рынгольда і князёў Святаслава Кіеўскага, Льва Уладзімірскага і Дзмітрыя Друцкага пры падтрымцы татараў. Большасць гісторыкаў лічыць князя Рынгольда асобай міфічнай, як і бітву пры МагільнымХроника Быховца , 11—12.

Звесткі пра бітву трапілі ў розныя крыніцы. Хроніка літоўская і жамойцкая датуе падзеі 1284 годам, Густынскі летапіс — 1285, «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі» Алесандра Гваньіні — 1200, «Ваенная энцыклапедыя» (1911—1914) са спасылкай на «Гісторыю Расіі» Сяргея Салаўёва дае 1235 год, «Малы энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона» — 1236 год.

Традыцыйна падзею датуюць канцом 1230-х — пачаткам 1240-х гадоў і пэўна вядома, што тым часам вярхоўную ўладу трымаў МіндоўгRingaudas // Encyclopedia Lituanica / Simas Sužiedėlis. — Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius, 1970—1978. — Vol. IV. — P. 500—501..

Паводле Хронікі Быхаўца, у бітве перамог Рынгольд.

На думку Вячаслава Насевіча, бітва магла мець месца падчас сумеснага Галіцка-Валынскага і ардынскага паходу на Літву зімой 1274—1275 гадоўНасевіч, В. Л. Беларусы: станаўленне этнасу і нацыянальная ідэя / Вячаслаў Насевіч. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 526 с. — c. 222.

Крыніцы

Літаратура Улащик Н. Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания / Отв. ред. В. И. Буганов. ― М.: Издательство Наука, 1985.

Спасылкі

Катэгорыя:Бітвы XIII стагоддзя Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Бітвы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Гісторыя Уздзенскага раёна