Сонечнае зацьменне 8 красавіка 2024 года — поўнае сонечнае зацьменне 139 сараса, поўная фаза якога назіралася ў Паўночнай Амерыцы, а таксама над Ціхім і Атлантычным акіянамі.
Зацьменне мела велічыню 1,0566 і дасягнула свайго максімуму ў 18:18:29 UTC у пункце з каардынатамі 25°18′ пн. ш. 104°06′ з. д. Працягласць максімальнай фазы зацьмення склала 4 хв. 28 с., а месяцавы цень на зямной паверхні дасягнуў шырыні 198 км.
Зацьменне 8 красавіка 2024 года стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2024 годзе і 51-ым у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 14 кастрычніка 2023 года, наступнае — 2 кастрычніка 2024 года.
Горад Карбандэйл (Ілінойс) стаў унікальным месцам, дзе можна было назіраць два поўных сонечных зацьменні з інтэрвалам у сем гадоў — у 2017 і ў 2024 гадах.
Геаграфія зацьмення Асноўныя населеныя пункты, дзе можна было назіраць поўнае зацьменне: Населены пункт Час UTC Η Працягласць Мацатлан 18:09:30 69,1° 4 хв 17 с Вікторыя-дэ-Дуранга 18:13:59 70,2° 3 хв 47 с Тарэон 18:17:55 70,1° 4 хв 11 с П’едрас-Неграс 18:29:34 68,6° 4 хв 25 с Кервіл 18:34:12 67,5° 4 хв 25 с Далас 18:42:32 64,6° 3 хв 50 с Карбандэйл 19:01:14 56,7° 4 хв 08 с Індыянапаліс 19:07:53 53,0° 3 хв 49 с Кліўленд 19:15:33 48,6° 3 хв 49 с Буфала 19:20:07 45,6° 3 хв 45 с Кінгстан 19:23:44 42,9° 3 хв 3 с Манрэаль 19:27:28 40,0° 1 хв 30 с Шэрбрук 19:29:19 38,8° 3 хв 25 с Мірамішы 19:35:55 33,3° 3 хв 8 с
Звязаныя зацьменні Папярэдняе Паслядоўнасць Наступнае 25 сакавіка 2024 года Зацьменні 18 верасня 2024 года 14 кастрычніка 2023 года Сонечныя зацьменні 2 кастрычніка 2024 года 4 снежня 2021 года Поўныя сонечныя зацьменні 12 жніўня 2026 года 29 сакавіка 2006 года Сонечныя зацьменні 139 сараса 20 красавіка 2042 года
Галерэя
Гл. таксама Сонечныя зацьменні XXI стагоддзя
Зноскі
Спасылкі
Каталог сонечных зацьменняў 2001 — 2100 Каталог сонечных зацьменняў 139 сараса Малая глабальная карта, на якой паказана геаграфія бачнасці зацьмення Вялікая глабальная карта, на якой паказана геаграфія бачнасці зацьмення
Катэгорыя:2024 год у астраноміі 2024-04-08 2024-04-08 2024-04-08 Катэгорыя:Падзеі 8 красавіка Катэгорыя:Красавік 2024 года