Тактагу́л Сатылга́наў (; — ) — кіргізскі народны акын, кампазітар, музыкант-віртуоз.
Біяграфія Нарадзіўся ў кішлаку Кушчусу (у сучасным Тактагульскім раёне Джалал-Абадскаай вобласці Кыргызстана). З дзяцінства працаваў пастухом у бая, у іншых пастухоў вучыўся іграць на камузе, складаць песніТоктогул: его жизнь и песни // Islam.ru. Ва ўзросце 18 гадоў сустрэўся ў айтышы (паэтычным спаборніцтве) з прыдворным акынам манапа Дыйканбая Рыскулбекава Арзыматам і атрымаў над ім перамогу, якая стала пачаткам славы Тактагула. У 1898 годзе адбыўся Андыжанскі мяцеж, а Тактагул Сатылганаў, які не меў дачынення да яго, быў арыштаваны па ілжываму даносу і прыгавораны да пакарання смерцю, а пасля памілавання адпраўлены разам з іншымі «андзіжанцамі» ў Сібір, у Аляксандраўскі цэнтрал каля Іркуцка. У 1909 годзе Тактагул Сатылганаў збег з катаргі і ў 1910 годзе пешшу дайшоў да родных мясцін. У 1913 годзе быў зноў арыштаваны па даносу і трапіў у наманганскую турму. Быў вызвалены дзякуючы намаганням кіргізскай грамадскасці і праводзіў прафесійную дзейнасць выканаўцы.
Памёр Тактагул Сатылганаў 17 лютага 1933 года ў кішлаку на радзіме.
Творчасць Тактагул Сатылганаў з дзяцінства складаў песні, і выконваў народныя музычныя творы. Адзін з пачынальнікаў кіргізскай літаратуры. У сваіх творах асуджаў старыя, адсталыя феадальныя звычаі, міжродавую варожасць, вітаў Кастрычніцкаю рэвалюцыю і прысвяціў ёй свае творы. Выконваў кіргізскі народны эпас, складаў песні-басні, песні-павучэнні, песні-пасвячэнні і інш. Найбольш вядомы сатырычныя песні Тактагула Сатылганава «Ішан і яго паслядоўнік», «Пяць манапаў», вершы «Бывай, мой народзе!», «Бывай, маці!».
Памяць
У 1959 годзе на кінастудыі «Кіргізфільм» быў зняты мастацкі біяграфічны фільм «Тактагул». У 1965 годзе заснавана Дзяржаўная прэмія кіргізскай ССР імя Тактагула Сатылганава. Помнікі ў пасёлку Тактагул (1958), гарадах Ош (1968) і Бішкек (1974). Імем акына названа пасёлак Тактагул, ГЭС і вадасховішча ў Кыргызстане Імя Тактагула Сатылганава прысвоена Кіргізскаму дзяржаўнаму музею літаратуры і мастацтва і Нацыянальнай філармоніі ў Бішкеку. Пра жыццё акына стварылі драмы, оперы, шэраг літаратурных і мастацкіх твораў, публікацый. Аддзяленне гуманітарных і грамадскіх навук Нацыянальнай акадэміі навук Кыргызстана ў 2014 годзе выдала энцыклапедыю, прысвечаную Тактагулу Сатылганаву. Выпушчаны паштовыя маркі СССР і Кырыгызстана, прысвечаныя Тактагулу Сатылганаву. Партрэт Тактагула Сатылганава змешчаны банкнотах 100 сом Кыргызстана.
Зноскі
Літаратура
Самаганов Дженбай. Писатели Советского Киргизстана (биобиблиографический справочник) / под ред. Жиркова А. В. — Фрунзе: Кыргызстан, 1969. — 644 с. — 24 000 экз.
Спасылкі Токтогул: его жизнь и песни // Islam.ru Нуриева А. Р., Вагизова А. М. Просветитель Токтогул .Сатылганов о воспитании детей // Проблемы современного педагогического образования. 2018. Даронян С. Наследие Токтогул // Вопросы истории. № 3, 1960. Рахат Асангулова Музеи Бишкека или Хорошо заблуждаться! // Радио «Азаттык»
Катэгорыя:Паэты Кыргызстана Катэгорыя:Вандроўныя артысты Катэгорыя:Выканаўцы на народных музычных інструментах Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Асобы на банкнотах