Трэнцкі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Пітэрбара ў правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка Вучэльня заснавана ў 1964 годзе. Яго назва паходзіць ад даліны ракі Трэнт, якая працякае каля Пітэрбара, дзе першапачаткова планавалася размяшчэнне кампуса вышэйшай навучальнай установы. Універсітэт складаецца з каледжаў (факультэтаў). Кожны каледж мае ўласныя інтэрнаты, сталовую і студэнцкае самакіраванне. Установа прапануе навучанне ў асноўным на ўзроўні бакалаўрыяту, але таксама мае шэраг праграм магістратуры і аспірантуры.
Структура Каледж Кэтрын Пар Трэйл Каледж Шамплейн Каледж Лэдзі Ітан Каледж Отанабі Каледж Пітэра Гзоўскі Каледж Гідыгаа Мігізі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады