Антарыйскі ўніверсітэт мастацтваў і дызайну, таксама літаральна Антарыйскі каледж мастацтваў і ўніверсітэт дызайну (), або скарочана Універсітэт АКМД () — канадская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Таронта ў правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка Заснаваная Антарыйскім таварыствам мастакоў у 1876 годзе як Антарыйская школа мастацтваў, гэта старэйшая дзеючая вучэльня ў Канадзе, прысвечаная мастацкай адукацыі. Галоўны кампус размешчаны ў некалькіх будынках і памяшканнях у цэнтры Таронта. Установа была вядомая як Антарыйскі каледж мастацтваў да 1996 года, калі яна была перайменавана і атрымала сучасную назву. Установа атрымала статус універсітэта ў 2002 годзе і была ўпаўнаважана надаваць пэўныя акадэмічныя ступені.
Структура Факультэт мастацтва Факультэт дызайну Факультэт мастацтваў і навук
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады