Бэдрые Тахір Гёкмэн () — турэцкая лётчыца, першая турэцкая жанчына, якая атрымала ліцэнзію пілота.

Турэцкі парашутыст Абдуррахман Цюркушу у сваім інтэрв’ю даў ёй мянушку «Gökmen Bacı», што ў перакладзе на беларускую азначае «Сястра блакітнага неба».

Біяграфія Тахір прайшла навучанне ў прыватнай лётнай школе Vecihi Hürkuş і атрымала ліцэнзію пілота ў 1933 годзе. Працадаўца, у якога яна ў той момант працавала і паралельна займалася вучобай, не ўхваліў захапленні палётамі і ў якасці пакарання знізіў ёй зарплату, спадзеючыся такім чынам прымусіць Тахір пакінуць школу.

Аднак у 1934 годзе дзяўчына ўсё ж скончыла лётную школу, пасля чаго звярнулася да намесніка міністра Ваенна паветраных сіл Турцыі, для таго, каб атрымаць пацверджанне сваёй ліцэнзіі. Для пацверджання яе навыкаў намеснік міністра накіраваў у школу групу інспектараў. Аднак з-за аварыі, якая адбылася ў гэты час, у школе не было самалётаў, якія Тахір магла б выкарыстоўваць для дэманстрацыі ўмення кіраваць самалётам. Больш каманда інспектараў для праверкі не вярталася, а сама школа зачынілася пазней у тым жа годзе.

У 1934 годзе, калі быў уведзены новы турэцкі закон аб прозвішчы, яна ўзяла прозвішча Гёкмэн.

Катэгорыя:Жанчыны-авіятары