Ян Сяньцзінь (; 1913—1984) — кітайскі батанік і лесавод.
Біяграфія Ян Сяньцзінь нарадзіўся 4 мая 1913 года ў павеце Цзяхэ правінцыі Чжэцзян. З 1931 года вучыўся ў Нацыянальным цэнтральным універсітэце ў Нанкіне, у 1935 годзе скончыў аддзяленне сельскай гаспадаркі і лесаводства, пасля чаго застаўся там працаваць на пасадзе асістэнта. У 1937 годзе Ян быў прызначаны навуковым супрацоўнікам і рэдактарам у Нанкінскім інстытуце біялагічных навук.
З 1942 года Ян Сяньцзінь выкладаў у званні прафесара ў Фуданьскім універсітэце. У красавіку 1945 года ён адправіўся ў ЗША, атрымліваць дадатковую адукацыю ў Ельскім універсітэце. Вярнуўшыся ў Кітай у жніўні 1946 года, ён працягнуў выкладаць у Фуданьскім універсітэце, а таксама стаў ад’юнкт-прафесарам Хэнаньскага ўніверсітэта ў Кайфыне. Таксама ён працаваў прафесарам ва Універсітэце Тунцзі ў Шанхаі.
У маі 1950 года Ян стаў прафесарам і дэканам дэпартамента лесаводства Паўночна-ўсходняга сельскагаспадарчага каледжа. З 1952 года быў прафесарам зноў арганізаванага Паўночна-Усходняга універсітэта. З 1956 года Ян — член Камуністычнай партыі.
Навуковая дзейнасць Ян Сяньцзінь быў спецыялістам па сістэматыцы сямейства , яго аўтарству належаць апрацоўкі родаў , і ў манаграфіі флоры Кітая. Апісаў звыш 70 новых відаў раслін.
Памёр Ян Сяньцзінь ў Пекіне 6 лютага 1984 года.
Некаторыя навуковыя публікацыі
Спасылкі
Катэгорыя:Батанікі XX стагоддзя Катэгорыя:Батанікі Кітая