У канцы красавіка і пачатку мая 2024 года ў штаце Рыу-Гранды-ду-Сул у Бразіліі адбыліся буйныя паводкі. У некаторых месцах выпала больш за 400 мм ападкаў. Агулам стыхія закранула 281 муніцыпалітэт. Станам на 1 чэрвеня зарэгістраваны 171 загінулы.
Ход падзей Стыхія была выклікана надыходам халоднага фронту, звязаным з вобласцю нізкага ціску над морам. Разам з гэтым ішоў паток вільгаці, які рухаўся з поўначы Бразіліі.
28 красавіка грамадзянская абарона Рыа-Гранды-ду-Сул выпусціла метэаралагічнае папярэджанне аб рызыцы з-за «асобных штормаў і перыядычных моцных дажджоў». У той жа дзень на поўнач штата абрынуліся моцныя дажджы з ветрам. Пасля непагадзь ахапіла практычна ўвесь рэгіён.
Станам на 30 красавіка каля 300 тысяч чалавек пакутавалі ад праблем з інфраструктурай, уключаючы адсутнасць электразабеспячэння, пітной вады, тэлефоннай сувязі і доступу ў Інтэрнэт. Дзясяткі дзяржаўных і федэральных аўтамагістралей былі цалкам або часткова перакрытыя.
На наступны дзень, 1 мая, больш за 160 000 населеных пунктаў былі абясточаны, а 441 000 чалавек засталіся без вады.
З-за дажджоў у 147 муніцыпалітэтах Рыа-Грандэ-ду-Сул зафіксаваны паводкі і апоўзні. 2 мая грамадзянская абарона штата паведаміла аб 13 загінулых, у той час як пажарная служба ваеннай брыгады пацвердзіла факт гібелі яшчэ 11 чалавек, 21 абвешчаны прапаўшым без вестак. Каля 67 800 чалавек пацярпелі ад наступстваў стыхіі. З іх 14 500 чалавек страцілі дамы.
Ад паводкі пацярпеў гістарычны цэнтр Порту-Алегры. На некаторых вуліцах у горадзе рух быў магчымы толькі на лодках "Guaíba avança e Porto Alegre amanhece com mais regiões atingidas pela enchente". Correio do Povo, 4 de maio de 2024. Мясцовы аэрапорт прыпыніў працу"Aeroporto de Porto Alegre suspende voos e decolagens por causa das chuvas no RS". Terra, 3 de maio de 2024 .
Статыстыка +Дата Пацярпелі гарады Страцілі дамы Загінулі Прапалі без вестак Крыніца 30.04 77 ~300 5 18 01.05 114 ~4 500 10 21 02.05 154 ~14 900 29 60 03.05 265 ~32 200 39 68 04.05 281 ~32 962 56 67 05.05341~134 33178105Defesa Civil atualiza balanço das enchentes no RS - 5/5, 18h06.05364~149 30083111Sobe para 83 o número de mortos após enchentes que atingem o RS07.05388~203 80090132Sobe para 90 o número de mortos após enchentes que atingem o RS08.05425~231 21410013009.05425~232 12510713610.05435~406 733113146
Рэакцыя 1 мая ўлады штата абвясцілі надзвычайнае становішча.
У пацярпелыя раёны накіраваны ратавальнікі з Санта-Катарыны і Параны. 2 мая штат наведаў прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва.
Крыніцы
Катэгорыя:Паводкі ў Бразіліі Катэгорыя:Паводкі 2024 года Катэгорыя:Май 2024 года Катэгорыя:Красавік 2024 года Катэгорыя:Рыу-Гранды-ду-Сул