Міхаіл Пятровіч Аксянюк (нар. 12 лістапада 1975, в. Прыбарава, Брэсцкі раён) — беларускі памежнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 12 лістапада 1975 года ў в. Прыбарава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная пагранічных і мотастралковых войскаў»; Пагранічную акадэмію Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Кіраванне злучэннямі і часткамі Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія»; палкоўнік.
Праходзіў службу на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай пагранічнай групе; на розных кіруючых пасадах у Смаргонскім пагранічным атрадзе і Гродзенскай пагранічнай групе; камандаваў Полацкім пагранічным атрадам. Узначальваў упраўленне ідэалагічнай работы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гродненскай-Занёманскай акругі № 49. Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы.
Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За адзнаку ў вайсковай службе», «За бездакорную службу» I, II і III ступені.
Сям'я Жанаты, мае чацвярых дзяцей.
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання