Джавані Батыста Амі́чы (; ,  — , ) — італьянскі астраном, оптык і батанік.

Біяграфія Атрымаў інжынерную адукацыю ў Балонні, пасля чаго стаў прафесарам кафедры матэматыкі ўніверсітэта ў Мадэне. У 1831 годзе быў прызначаны генеральным інспектарам вучылішчаў вялікага герцагства Тасканскага, а праз некалькі гадоў вялікі герцаг Леапольд II прызначыў яго дырэктарам астранамічнай абсерваторыі «La Specola» у Фларэнцыі. У апошнія гады жыцця працаваў прафесарам астраноміі ў Музеі фізікі і прыроднай гісторыі.

Быў жанаты з Тэрэзай Таманіні, ад шлюбу з якой меў трох дачок.

Вядомы як канструктар аптычных прылад — мікраскопаў і тэлескопаў. Пасля 1800 года пабудаваў люстраны тэлескоп з фокуснай адлегласцю 2,2 метра. Пасля вырабіў глядзельную трубу, якая мела 30 сантыметраў у папярочніку і 6,5 даўжыні. Удасканаліў мікраскоп, вынайшаў імерсійны аб’ектыў мікраскопа (1827), спектраскоп прамога бачання.