Oshkosh L-ATV () — амерыканскі армейскі ўсюдыход (у іншых крыніцах — пазадарожнік) кампаніі Oshkosh, прызначаны для замены Humvee.
Гісторыя Машына распрацавана ў рамках праграмы УС ЗША па стварэнню адзінай лёгкай баявой машыны (бранявога аўтамабіля) — Joint Light Tactical Vehicle (JLTV). Па выніках тэндэру 25 жніўня 2015 кантракт на пастаўку ўсюдыходаў атрымала амерыканская кампанія OshkoshOshkosh выиграла тендер Минобороны США на поставку нового армейского вездехода (ВИДЕО) // NEWSru.com, 27 августа 2015Победа Oshkosh в тендере JLTV // vpk.name, 31.08.2015. Першыя сем серыйных машын атрымаў Корпус марской пяхоты ў 2016 годзеАмериканский внедорожник JLTV готов к службе | Еженедельник «Военно-промышленный курьер».
Апісанне Oshkosh L-ATV валодае высокай праходнасцю, прыдатны да транспартоўкі па паветры і дэсантаванню на парашутных сістэмахАрмия США меняет Хаммеры на новые броневики L-ATV // Вести.ру. Браніраванне абараняе экіпаж ад агню стралковай зброі сярэдніх калібраў, а таксама ад падрыву мін і фугасных снарадаў. Пры неабходнасці на аўтамабіль можна ўсталёўваць дадатковую навясную браню.
Праграмай прадугледжваецца чатыры мадыфікацыі: агульнага прызначэння; з лёгкім узбраеннем; з цяжкім узбраеннем; шматмэтавы двухдзверны пікап.
Машына ў чатырохмясцовым варыянце мае поўную баявую масу 6,4 тоны, абсталявана 6,6-літровым дызельным рухавіком GM Duramaxl V8 магутнасцю 300 к. с. і аўтаматычнай трансмісіяй. Бранявік з’яўляецца дызель-электрычным гібрыдам. Сістэма ProPulse выпрацоўвае 70 кВт электрычнай энергіі; апцыянальна L-ATV можна выкарыстоўваць як электрагенератар.
Карысная нагрузка ў чатырохмясцовым варыянце — да 1600 кг, у двухмесным — да 2300 кг. Максімальная хуткасць па шашы — 110 км/г.
Узбраенне ўсталёўваецца на дыстанцыйна-кіраваным модулі і прадстаўлена: 7,62-мм кулямётам M240; 40-мм аўтаматычным гранатамётам Mk 19; СТРК TOW;
Аператары
Камп’ютарныя гульні Дадзены тып ваеннай тэхнікі прадстаўлены ў шматкарыстальніцкіх анлайн-гульнях Squad і Arma.
Крыніцы
Катэгорыя:Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2015 Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка ЗША Катэгорыя:Пазадарожнікі