Сяргей Іванавіч Тане́еў (;  — ) — рускі , , і тэарэтык музыкі.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Уладзімір Уладзімірскай губерні у дваранскай сям’і. З пяцігадовага ўзросту вучыўся іграць на фартэпіяна. У 1866 годзе паступіў вольным слухачом у толькі што адкрытую Маскоўскую кансерваторыю. Яго настаўнікамі былі Э. Л. Лангер (фартэпіяна, элементарная тэорыя музыкі і сальфеджыа), М. Р. Рубінштэйн, П. І. Чайкоўскі, М. А. Губерт. Кансерваторыю скончыў у 1875 годзе з залатым медалём. З 1878 па 1905 год выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1881 года — прафесар), дзе вёў класы гармоніі, інструментоўкі, фартэпіяна (1881—1888), вольнага сачынення (1883—1888), поліфаніі, кантрапункта і фугі (з 1888 года), музычнай формы (з 1897 года). У 1885—1889 гадах займаў пасаду дырэктара Маскоўскай кансерваторыі і кіраваў аркестравым і харавым класамі.

У 1905 годзе С. І. Танееў пакінуў працу ў Маскоўскай кансерваторыі. У 1906 годзе быў адным з заснавальнікаў і педагогаў Народнай кансерваторыі. Удзельнічаў у працы Прачысценскіх рабочых курсаў для рабочых, вывучаў музычны фальклор, займаўся з вучнямі прыватным чынам. Адзін з заснавальнікаў Музычнага навуковага таварыства (з 1908 года — Музычна-тэатральная бібліятэка).

Памёр Сяргей Іванавіч Танееў 19 чэрвеня 1915 года ў вёсцы Дзюцькава (зараз мікрараён у Звянігарадзе Маскоўскай вобласці Расіі). Быў пахаваны ў некропалі Данскога манастыра ў Маскве. Пазней астанкі былі перанесены на Новадзявочыя могілкі.

Творчасць Творчасці С. І. Танеева як кампазітара і выканаўца ўласцівы актыўны валявы характар, строгая лагічнасць формы, філасофска-этычная накіраванасць зместу, дасканала паліфанічнасць, спалучэнне глыбіні думкі і лірычнай выразнасці, арганічнае спалучэнне класічных стыляў.

С. І. Танневу належыць шэраг навукова-тэарэтычныя прац у галіне музыкі. Ён супрацоўнічаў з Маскоўскай музычна-этнаграфічнай камісіяй, у 1880-х гадах запісваў песні народаў Каўказа, украінскіх песень, займаўся даследаваннем фальклору Паўночнага Каўказа.

Памяць

Імем С. І. Танеева названы канцэртная зала, дзіцячая музычная бібліятэка ва Уладзіміры, вуліцы ў шэрагу гарадоў Расіі.

Зноскі

Літаратура

Корабельникова Л. З. Тане́ев Сергей Иванович // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 412—423. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.

Спасылкі Персоналии. Танеев Сергей Иванович // Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П. І. Чайкоўскага Некрасова Г. А. М. П. Беляев и С. И. Танеев (по материалам Отдела рукописей Петербургской консерватории) Сергей Танеев // Культура. РФ Вершина музыкальной Москвы. К 165-летию Сергея Ивановича Танеева // Музей музыки

Катэгорыя:Кампазітары Расійскай імперыі Катэгорыя:Кампазітары XIX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя кампазітары XIX стагоддзя Катэгорыя:Піяністы Расійскай імперыі Катэгорыя:Піяністы XIX стагоддзя Катэгорыя:Піяністы XX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Музычныя педагогі XIX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Эсперантысты Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі Катэгорыя:Перапахаваныя