Бернард Хіл (; , — , ) — брытанскі акцёр. За сваю амаль пяцідзесяцігадовую кар’еру сыграў шмат роляў у кіно, тэатры і на тэлебачанні. Найбольш вядомы па ролях капітана ў фільме «Тытанік», караля Тэўдэна ў кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў» і рэктара турмы у драме «». Хіл з’яўляўся адзіным акцёрам, які зняўся больш чым у адным фільме, узнагароджаным 11 прэміямі «Оскар» («Тытанік», «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля»).

Біяграфія Бернард Хіл нарадзіўся 17 снежня 1944 года ў , Манчэстэр. Вучыўся ў , пазней паступіў у Манчэстэрскую палітэхнічную школу драмы, якую скончыў з дыпломам у 1970 годзе.

Упершыню Хіл атрымаў вядомасць у Вялікабрытаніі пасля ролі Ёсера Х’юза ў тэлевізійным серыяле «Хлопцы з Блэкстафа». Фраза яго героя «Дайце нам працу» стала папулярнай сярод пратэстуючых у барацьбе супраць урада Маргарэт Тэтчэр з-за высокага ўзроўню беспрацоўя.

У 1982 годзе ён сыграў сяржанта Путнема ў аскараносным фільме «» рэжысёра Рычарда Атэнбора. Затым Бернард Хіл з’явіўся ў фільме 1984 года «», чацвёртай пастаноўцы аб бунце на . У 1989 годзе Хіл атрымаў прызнанне крытыкаў за ролю Джо ў пастаноўцы «Шырлі Валентайн». Пазней, ён сыграў прыкметныя ролі ў фільмах «» (1990) і «» (1995).

У сярэдзіне 1990-х Хіл пачаў з’яўляцца ў кіно больш часта. Яго першай галоўнай роляй стаў фільм 1996 года «», разам з Вэлам Кілмерам і Майклам Дугласам. Але найбольш запатрабаваным акцёрам Хіл стаў пасля ролі капітана ў фільме «Тытанік», які на той момант стаў самым касавым фільмам у гісторыі.

У 2002 годзе Хіл сыграў Філаса ў фільме «», разам з Дуэйнам Джонсанам, Майклам Кларкам Дунканам і . Пазней, ён зняўся ў ролі караля Тэўдэна ў кінатрылогіі Пітэра Джэксана «Уладар пярсцёнкаў».

Бернард Хіл памёр рана раніцай 5 мая 2024 года ва ўзросце 79 гадоў.

Выбраная фільмаграфія 1976 — «» 1982 — «» 1984 — «» 1990 — «» 1995 — «» 1996 — «» 1997 — «Тытанік» 1999 — «» 2002 — «Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы» 2002 — «» 2003 — «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля»

Крыніцы

Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Акцёры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Акцёры тэлебачання Англіі