Сяргей Мікалаевіч Давыдоў (нар. 23 лістапада 1974, г. Крычаў, Магілёўская вобласць) — беларускі чыгуначнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 23 лістапада 1974 года ў г. Крычаве Магілёўскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Будаўніцтва дарог і транспартных аб’ектаў»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Прайшоў працоўны шлях ад манцёра пуці да начальніка Крычаўскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Крычаўскай акругі № 83. Член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, галіновымі ўзнагародамі Беларускай чыгункі, нагруднымі знакамі «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы» III ступені, «Выдатнік Беларускай чыгункі».

Узнагароды Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання