Carcinoscorpius rotundicauda — від хеліцэравых з атраду мечахвостаў. З’яўляюцца прадстаўнікамі сямейства .

Анатомія

Цела складаецца з прасомы, апістасомы і хваста.

Харчаванне Рацыён складаюць лічынкі насякомых, дробная рыба, невялікія крабы, малашчацінкавыя чэрві, а таксама двухстворкавыя.

Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў водах Індыі, Бангладэш, Інданезіі, Малайзіі, Сінгапура, Тайланда, Камбоджы, В’етнама, Кітая (у тым ліку на Ганконгу). Іх таксама заўважалі на Шры-Ланцы, Філіпінах і ў М’янме, але тут гаворка ідзе аб непацверджаных назіраннях.

Гаспадарчае значэнне Мясцовыя рыбакі вылоўліваюць тысячы мечахвостаў.

Кроў выкарыстоўваецца ў медыцыне, ікра лічыцца дэлікатэсам і ўваходзіць у склад тайскай салаты yam khi maeng da (ยำไข่แมงดา).

Маюцца выпадкі атручванняў (нават смяротных) пры спажыванні гэтых мечахвостаў у ежу, калі іх блыталі з прадстаўнікамі віду , у адрозненне ад якога Carcinoscorpius rotundicauda утрымліваюць тэтрадатаксін.

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1802 годзе Катэгорыя:Манатыпныя роды жывёл Катэгорыя:Мерастомавыя