Жыро́віцкі Свята-Успенскі манасты́р — мужчынскі стаўрапігіяльны манастыр, цяпер належыць Беларускаму экзархату Рускай праваслаўнай царквы, у вёсцы Жыровічы (Слонімскі раён, Гродзенская вобласць).

Гісторыя Манастыр узнік на месцы, дзе, паводле падання, у 1470 годзе цудоўна з’явіўся абраз Маці Божай, названы Жыровіцкім. Манастыр заснаваны ў канцы XV ст. як праваслаўны. У 1613 годзе перайшоў да базыльян (манахі грэка-каталіцкай царквы), якія адрадзілі культ Маці Божай і зрабілі манастыр галоўным цэнтрам Уніі. Першым ігуменам манастыра ў часы Уніі быў Іасафат Кунцэвіч. Намаганнямі базыльян за часы Уніі ўзведзены вялікі манастырскі комплекс з мураваных храмаў барочнай архітэктуры. У 1730 годзе ў прысутнасці дзясяткаў тысяч католікаў візантыйскага і лацінскага абраду, а таксама іншых вернікаў цудатворная ікона Маці Божай з Жыровіцкага манастыра была ўрачыста каранавана залатымі папскімі каронамі, а Маці Божая Жыровіцкая абвешчана апякункай і заступніцай беларускага народа.

У 1810—1828 годзе манастыр быў рэзідэнцыяй Брэсцкай уніяцкай епархіі, у 1828—1839 — Літоўскай уніяцкай епархіі. У 1839 годзе Іосіф Сямашка, з падтрымкай царскай улады і заступніцтвам самога імператара Мікалая I, перавёў частку манахаў Жыровіцкага манастыра ў праваслаўе, а ўпартых адправіў на выпраўленне ў спецыяльна прызначаныя для гэтых мэт манастыры, у тым ліку за межамі Беларусі.

Дзякуючы таму, што да верасня 1939 года Жыровічы не ўваходзілі ў склад СССР, манастыр ніколі не закрываўся. У міжваенны час манастырскі храм-кальварыя (царква Узвышэння Святога Крыжа) быў у карыстанні рыма-каталікоў.

У 1945 годзе ў Жыровіцкім манастыры былі адкрыты пастырскія курсы, якія ў 1947 годзе былі ператвораныя ў семінарыю. Але ж семінарыя праіснавала толькі да 1963 года.

У другой палове 1980-х — пачатку 1990-х гадоў пачалося адраджэнне манастыра.

У 1989 годзе, пасля 26-гадовага перапынку, аднавіла працу Мінская духоўная семінарыя.

У 1991 і 2002 годзе манастыр наведваў маскоўскі патрыярх Алексій II.

Цяпер манастыр прыцягвае да сябе шмат экскурсій.

Браты Пострыг прыняў беларускі паэт Алег Бембель.

Галерэя

Гл. таксама Бібліятэка Жыровіцкага манастыра Шашалевіч, беларускі мастак XVIII ст.

Літаратура Бубнов Павел, протодиакон. История изучения прошлого Свято-Успенского Жировичского монастыря // ΧΡΟΝΟΣ : церковно-исторический альманах. — 2018. — № 6. — С. 73-97. — (Исследования). — Библиогр.: с. 91-96 (60 назв.) и в подстроч. примеч. — Рез. англ.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Жыровіцкага манастыра Манастыр. Старонкі гісторыі Жыровічская ікона. Гісторыя вядомай беларускай святыні Жыровіцкая ікона

Фота Жыровіцкага манастыра з вышынi птушынага палёту на сайце «Планета Беларусь»

Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Базыльянскія манастыры Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя манастыры Беларусі Катэгорыя:Славутасці Слонімскага раёна