Бехбехан — горад на паўднёвым захадзе Ірана, у астане Хузестан. Адміністрацыйны цэнтр шахрэстана Бехбехан. Знаходзіцца на паўднёвым усходзе Хузестана ў перадгор’ях Загроса, на вышыні 325 метраў над узроўнем мора. Размешчаны за 160 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Ахваза, адміністрацыйнага цэнтра астана і за 240 кіламетраў на паўночны захад ад Шыраза. Насельніцтва — 99204 чалавек (2006).

Катэгорыя:Гарады Ірана