Тэадора Паўлоўска (, ), больш вядомая як Тэя Дора () — сербская , кампазітарка і прадзюсарка. Прадстаўніца Сербіі на конкурсе песні «Еўрабачанне-2024» з песняй «Рамонда», заняла 17 месца.
Біяграфія Тэадора нарадзілася ў Боры, 1 мая 1992 года. Сваю першую песню пад назвай «Да на мени је» яна апублікавала ў 2018 годзе, а значнай папулярнасці дабілася дзякуючы сінглу «Џанум» 2023 года.
Пісала песні для іншых вядомых сербскіх артыстаў, такіх як Ніколія, Наташа Беквалац, Ёвана Нікаліч, Анастасія і Зоі.
Нараўне з сярэдняй школай у Бялградзе яна таксама наведвала музычную школу «Воислав Вучкович» на аддзяленні фартэпіяна. Затым Паўлоўска паступіла ў Музычны каледж Берклі ў Бостане, дзе вывучала спеў. У каледжы навучалася разам з Чарлі Путам. Выконвала партыі бэк-вакалу для амерыканскіх артыстаў, напрыклад уладальнікаў прэміі «Грэмі» Пэці Осцін, Сайда Гэрэт, Джэры Ален і Валеры Сімпсан.
Дыскаграфія
Сінглы Да на мени је (2019) Олује (2020) Улице (2021) з Ніколіяй У илегали (2022) Вози ме (2022) Џанум (2023) АТАМАЛА (2023) з Албінам Рамонда (2024)
Крыніцы
Катэгорыя:Кампазітары Сербіі Катэгорыя:Прадстаўнікі Сербіі на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2024