Buffel (, вымаўляецца як «буфел»Бронетранспортер «Буффел», по прозвищу «рвотная повозка», для войск ЮАР) — паўднёваафрыканскі бронетранспарцёр. Па заходняй класіфікацыі — мабільная машына пяхоты, IMV.

Гісторыя Распрацаваны Саветам па навуковых і прамысловых даследаваннях пры парламенце ПАР. Buffel стаў першым у свеце транспартным сродкам з эфектыўнай абаронай ад наземных мін. Паўднёваафрыканскай арміяй БТР пачаў выкарыстоўвацца з 1978 года. Машына прымяналася ў ходзе Пагранічнай вайны супраць намібійскіх партызан. З 1980-х гадоў распрацоўка пастаўлялася на экспарт. Усяго было выраблена каля 2400 адзінак.

Апісанне Buffel выкарыстоўваў шасі, рухавік і некаторыя іншыя кампаненты ад Mercedes-Benz U416-162 Unimog. Кабіна і дэсантнае аддзяленне браніраваны. Кабіна размяшчалася злева, маторны адсек — справа. Пазнейшыя мадэлі замянілі арыгінальны рухавік Mercedes-Benz OM352 копіямі, вырабленымі па ліцэнзіі заводам Atlantis Diesel Engines.

Мінную абарону забяспечвала V-вобразнае дно. Акрамя таго, каб дапамагчы рассейваць энергію ад выбухаў мін, шыны часам напаўнялі вадой, дадаючы каля 500 кг на кола да масы аўтамабіля.

Варыянты Паўднёваафрыканскія: Buffel — арыгінал Buffel Mk 1 — палепшаны рухавік, іншы бампер Buffel Mk 1B — дыскавыя тармазы замянілі барабаннымі Log Buffel — грузавая версія, стандартны Buffel са знятым сядзеннем з дэсантнага аддзялення Buffel Mk IIA — з закрытым дэсантным аддзяленнем і вялікімі куленепрабівальнымі вокнамі па баках і ззаду Buffel Mk IIB — грузавік, заяўленая грузападымальнасць складае 2,637 тон Шры-ланкійскія: Unicorn Unibuffel — з рухавіком Tata і Leyland і закрытым дэсантным аддзяленнем.

Аператары БТР выкарыстоўваўся арміямі Малаві, Шры-Ланкі, Уганды, Замбіі, ПАР, Зімбабвэ.

Крыніцы

Спасылкі Video footage - Buffel Video - The South African Buffel & How an MRAP Works Buffel Mine-protected APC/ video footage Jane's Land Warfare Platforms 2014/2015: Logistics, Support & Unmanned Jane’s Land Warfare Platforms: Logistics, Support & Unmanned Jane's Land Warfare Platforms 2015-2016: Logistics, Support & Unmanned Jane's Military Vehicles & Logistics 2004-2005 Jane’s Land Warfare Platforms: Logistics, Support & Unmanned

Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавітаКатэгорыя:Бранятэхніка ПАР