Мікалай Мікалаевіч Кудзяньчук (нар. 7 снежня 1969, г. Драгічын) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 7 снежня 1969 года ў г. Драгічыне Брэсцкай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; Беларускую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Урач-арганізатар».

Працаваў урачом-тэрапеўтам, намеснікам галоўнага ўрача па ўрачэбна-працоўнай экспертызе, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Рэчыцкай цэнтральнай раённай бальніцы; намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта; генеральным дырэктарам УП «Белмедтэхніка»; начальнікам галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Рагачоўскай акругі № 45. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання