Хадысе Ачыкгез (; , Мол, правінцыя Антверпен, Бельгія) — турэцка-бельгійская спявачка лезгіна-кумыкскага паходжання, якая выступае ў стылі R&B. У асноўным вядомая як Хадысе.
Таксама Хадысе прадстаўляла Турцыю на Еўрабачанні-2009 у Маскве з песняй Düm Tek Tek, дзе заняла 4-е месца.
Біяграфія
Дзяцінства і пачатак кар’еры Хадысе нарадзілася 22 кастрычніка 1985 года ў горадзе Мол правінцыі Антвэрпэн у сям’і лезгіна і кумычкі, якія эмігравалі ў Бельгію з турэцкага горада Сіваса. У яе ёсць дзве сястры і брат. Імя Хадысе ў перакладзе з турэцкага азначае «выпадак» або «ўзнікненне» , прозвішча Ачыкгёз — «праніклівае» або «асцярожнае» .
У дзяцінстве, апроч яе захаплення конным спортам, яна пачала браць урокі ў музычнай школе. Нягледзячы на тое, што Хадысе з ранняга ўзросту хацела быць спявачкай, прафесійна займацца музыкай яна пачала толькі ў 17 гадоў. Пасля таго, як Хадысе скончыла ў 2003 годзе школу Koninklijk Atheneum у Моле, атрымаўшы спецыяльнасць «эканоміка і сучасныя мовы», яна працягнула адукацыю ў вышэйшай школе Provenciale Hogeschool Limburg у Хасельце. Скончыла яе ў 2006 годзе. Хадысе размаўляе на пяці мовах: турэцкай, галандскай, англійскай, французскай і нямецкай. Веданне моў яна прадэманстравала на шоу «Ibo» 20 чэрвеня 2008 года.
У 2002 годзе Хадысе перамагла на конкурсе прыгажосці, атрымаўшы тытул «Міс Мол», але адмовілася ад мадэльнай кар’еры на карысць кар’еры спявачкі. У 2003 годзе Хадысе прыняла ўдзел у шоў «Ідал» (у Расіі «Стаць зоркай»). Нягледзячы на тое, што Хадысе была далёкая ад перамогі — не ўвайшла ў фінальную дзясятку — яе ўсё ж заўважылі і прапанавалі падпісаць кантракт на запіс дэбютнага альбома.
Sweat (2005—2006)
Неўзабаве пасля свайго з’яўлення на шоў «Ідал» Хадысе атрымала прапанову ад мэнэджара 2Brains Entertainment Group Ёхана Хендрыкса запісаць першы альбом. У 1 лістапада 2004 года выйшаў дэбютны сінгл Sweat, які дасягнуў 19 пазіцыі ў чарце Ultratop 50. Спачатку Хадысе выпусціла сінглы Stir me up (6 мая 2005 года) — які атрымаў папулярнасць і ў Бельгіі, і ў Турцыі — і Milk Chocolate Girl (9 верасня 2005 года), які дасягнуў нумара 13 у чарце Ultratop 50. На песню Stir me up быў зняты першы кліп.
Праз год пасля рэлізу першага сінгла, 3 лістапада 2005 года, Хадысе выпусціла дэбютны альбом Sweat. Прадзюсары Іў Гайлард і Серж Рамаекерс вызначылі яго стыль як урбан-поп з уплывам джаза, соўла, фанка і ўсходняй музыкі. У якасці бонуса на альбоме была размешчана песня «Sakin Gitme». Яна была перакладзена на англійскую мову як «When ya Breathing On Me».
Хадысе пачала працу над другім альбомам у снежні 2007 года . Альбом выйшаў у шматлікіх краінах, уключаючы Бельгію, Турцыю, Францыю і Італію . У падтрымку альбома быў выпушчаны сінгл «A Good Kiss» у кастрычніку 2007 года. Ён атрымаў вялікую папулярнасць у Турцыі. Песня «A Good Kiss» была перакладзена на турэцкую мову і выканана Сезен Аксу, стаўшы адной з самых папулярных песень у клубах за 2008 год . Таксама Хадысе выпусціла сінглы «My body» і «My Man and the Devil on His Shoulder» .
У дзяцінстве, акрамя яе захаплення конным спортам, яна пачала браць урокі ў музычнай школе. Нягледзячы на тое, што Хадысе з ранняга ўзросту хацела быць спявачкай, прафесійна займацца музыкай яна пачала толькі ў 17 гадоў. Пасля таго, як Хадысе скончыла ў 2003 годзе школу Koninklijk Atheneum ў Моле, атрымаўшы спецыяльнасць «эканоміка і сучасныя мовы», яна працягнула адукацыю ў Вышэйшай школе Provenciale Hogeschool Limburg ў Хасельтэ. Скончыла яе ў 2006 годзе. Хадысе размаўляе на пяці мовах: турэцкай, галандскай, англійскай, французскай і нямецкай. Веданне моў яна прадэманстравала на шоў «Ibo» 20 чэрвеня 2008 года.
14 кастрычніка 2006 года Хадысе атрымала першую прэмію TMF. Яна была намінаваная ў намінацыі «Урбан» разам з Кее Стайлсам, Лекі і Брахімам. Хадысе перамагла, набраўшы 42,9 % галасоў.
Hadise (2008) Хадысе пачала працу над другім альбомам у снежні 2007 года. Альбом выйшаў у шматлікіх краінах, уключаючы Бельгію, Турцыю, Францыю і Італію . У падтрымку альбома быў выпушчаны сінгл «A Good Kiss» у кастрычніку 2007 года. Ён атрымаў вялікую папулярнасць у Турцыі. Песня «A Good Kiss» была перакладзена на турэцкую мову і выканана Сезен Аксу, стаўшы адной з самых папулярных песень у клубах за 2008 год. Таксама Хадысе выпусціла сінглы «My body» і «My Man and the Devil on His Shoulder» .
У тым жа годзе Хадысе разам з Роні Масусе, была прызначаная фламандскім амбасадарам Міжкультурнага Дыялогу 2008.
У канцы 2008 года Хадысе атрымала першую працу ў якасці тэлевядучай ў Бельгіі. Яна стала адзінай вядучай другога сезона шоу Х-Factor на канале Vtm.
Еўрабачанне (2009) Яшчэ ў 2006 годзе Хадысе заявіла, што ніколі не возьме ўдзел у Еўрабачанні, пасля таго як яе сяброўка Кейт Раян, якая прадстаўляла Бельгію на гэтым конкурсе ў 2006 годзе не змагла прабіцца ў фінал, Але ўсё ж выказала жаданне прадстаўляць Турцыю на Еўрабачанні 2009 ў Маскве. 24 кастрычніка 2008 года генеральны дырэктар TRT Ібрахім Сахім пацвердзіў удзел Хадысе ў конкурсе.
Хадысе сама кантралявала вытворчасць песні для конкурсу. Яна мела права выбраць стыль, музыку, вершы і мову будучай кампазіцыі. Яна сказала бельгійскім газетам, што хоча прадставіць Турцыю, а не Бельгію, таму што ўжо выйграла шмат бельгійскіх узнагарод і да таго ж конкурс у Турцыі больш папулярны.
31 снежня 2008 года прайшла прэзентацыя песні з якой Хадысе будзе прадстаўляць Турцыю на конкурсе Еўрабачанне 2009. Гэта песня «Crazy For You» альбо «Düm Tek Tek».
У тым жа годзе Хадысе разам з Роні Масусе, была прызначаная фламандскім амбасадарам Міжкультурнага Дыялогу 2008.
15 мая 2009 года гуказапісвальная кампанія Capitol Records выпусціла ў Бельгіі трэці студыйны альбом спявачкі, які атрымаў назву Fast Life. На працягу 2 тыдняў у чэрвені Fast Life утрымліваў за сабой 16-ы радок фламандскага хіт-параду..
Крытыка Хадысе не раз крытыкавалі за яе сэксуальны вобраз і вопратку.
Жорсткай крытыцы на тэрыторыі Турцыі падвергнулася відэа на песню «Deli oğlan». Сцэны, у якіх Хадысе ўдзельнічала разам з манекеншчыкам, турэцкія СМІ палічылі эратычнымі. Найбольш пікантныя моманты былі выразаны.
Выбар Хадысе ў якасці прадстаўніка Турцыі на Еўрабачанні 2009 быў вельмі супярэчліва сустрэты іншымі дзеячамі музыкі краіны.
Армянскае пытанне 2 верасня 2009 года ў сваім інтэрв’ю Show TVnet Хадысе эмацыйна падтрымала адкрыццё армяна-турэцкай мяжы і выказала жаданне стаць «голубам міру» з мэтай дапамагчы прымірэнню народаў-суседзяў. Са слоў спявачкі, Арменія і Турцыя — брацкія краіны, і мяжа паміж імі павінна быць адкрытая. Хадысе запрасіла удзельніц Еўрабачання 2009 ад Арменіі — Інгу і Ануш Аршакян прыехаць у Турцыю з канцэртам. Сумесны канцэрт турэцкай выканаўцы і армянскага дуэта выбраны не выпадкова. 14 кастрычніка 2009 года ў Турцыі прайшоў футбольны матч у рамках адборачных гульняў чэмпіянату Еўропы, які наведаў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян. У Турцыі і Азербайджане вельмі крытычна адгукнуліся аб інтэрв’ю Хадысе. Вядомая турэцкая газета «Hurriyet» заклікала турэцкіх грамадзян не купляць дыскі Хадысе і ігнараваць яе канцэрты.
Арганізатар канцэртаў Хадысе ў Азербайджане Нахід Эмілоглу заявіў агенцтву АПА, што больш не будзе арганізоўваць канцэрты Хадысе і што ёй лепш наогул не прыязджаць у Баку пасля інтэрв’ю Show TVnet.
Паводле інфармацыі газеты «Posta», словы спявачкі адносна Арменіі вельмі моцна ўдарылі па яе іміджы ў Турцыі. Як адзначае газета, яна дапусціла вялікі промах.
Дыскаграфія
Альбомы 2005: Sweat 2008: Hadise 2009: Fast Life 2009: Kahraman 2011: Aşk Kaç Beden Giyer? 2014: Tavsiye
2017: Şampiyon 2021: Aşka Kapandım
Сінглы My Body Love Lost A Good Kiss Don’t Ask Milk Chocolate Girl Stir Me Up Sister Never Trust A Man Bad Boy Deli Oğlan Düm Tek Tek Evlenmeliyiz Kahraman Superman Aşk Kaç Beden Giyer? Mesajımı Almıştır O Visal
Чарты ГодСінглЧартАльбомБельгія (Фландрыя)2004«Sweat»19—Sweat2005«Stir Me Up»22—«Milk Chocolate Girl»13—2006«Ain’t No Love Lost»45—«Bad Boy»22—2007«A Good Kiss»286Hadise2008«My Body»8—«My Man and the Devil on His Shoulder»59—«Deli Oğlan»—3«Aşkkolik»—172009«Düm Tek Tek»1—Fast Life«Fast Life»52—«Evlenmeliyiz»—6Kahraman2010«Kahraman»—182011«Superman»—5Aşk Kaç Beden Giyer?«Aşk Kaç Beden Giyer?»——2012«Mesajımı Almıştır O»——«Biz Burdayız»———2013«Visal»——2014«Nerdesin Aşkım»—1Tavsiye«Prenses»—42015«Yaz Günü»—12016«Bu Aralar»——
Узнагароды ГодУзнагародаНамінацыяНамінаваная працаВынік2005TMF AwardsЛепшы новы артыстSweat (альбом)НамінацыяAltın Kelebek ödülleriЛепшая новая спявачкаStir Me UpПерамога2006TMF AwardsBest Urban ActSweat (альбом)Перамога2007TMF AwardsBest Urban ActA Good KissПерамога2008MTV EMA awardsЛепшы турэцкі выканаўцаDeli OğlanНамінацыяTMF AwardsBest Urban ActMy BodyНамінацыяЛепшая спявачкаHadiseНамінацыяЛепшае відэаMy BodyНамінацыя
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2009 Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Бельгіі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Турцыі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі