Аперацыя «Майская навальніца» () — кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў супраць партызан і мясцовага насельніцтва ў Віцебскім, Гарадоцкім, Суражскім і Лёзненскім раёнах (у трохвугольніку Віцебск — Гарадок — Сураж) 17 — 22 мая 1943 года.

Ход аперацыі Праводзілася сіламі 87-й пяхотнай, 4-й авіяпалявой дывізій, 8-й танкавай брыгады, 9 ахоўных батальёнаў, батальёна СС «Мёртвая галава». Да карнай аперацыі была прыцягнута паліцыя з Лёзненскага і Панізоўскага (Смаленская вобласць) раёнаў. Пры ўсіх часцях і буйных пдраздзяленнях знаходзіліся рэквізіцыйныя каманды з групы гаспадарчай каманды 206 (Віцебск). Усяго ў аперацыі ўдзельнічалі больш за 20 тысяч гітлераўцаў. Карнікам супрацьстаялі партызанскія брыгады 1-я Беларуска і 2-я Беларуская імя Панамарэнкі дыверсійная Беларуская імя Леніна, 1-я Віцебская, імя А. Ф. Данукалава, імя Чырванасцяжнага Ленінскага камасмола агульнай колькасцю 2,5 тысячы чалавек.

Праціўніку ўдалося выцесніць партызан з раёнаў іх дыслакацыі, псля чаго карнікі прыступілі да рабавання і распраў. Яны рассралялі больш за 2400 чалавек, захапілі 350 кароў і коней, 150 цэнтнераў збожжа.

Літаратура

Катэгорыя:Карныя аперацыі нямецкага войска Катэгорыя:1943 год у Беларусі Катэгорыя:Канфлікты 1943 года Катэгорыя:Май 1943 года