«Якуб Ясінскі, альбо дзве Польшчы» (, ) — празаічная драма на французскай мове, напісаная Адамам Міцкевічам у 1836 годзе.
Драма складалася з пяці актаў, але захаваліся толькі тры-чатыры сцэны першага акту і апісанне галоўнага герояAlina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6, s. 279—280.Maria Prussak. Francuskie teksty Adama Mickiewicza. «Teksty Drugie». 1, s. 147.. Галоўным героем драмы быў Якуб Ясінскі, а сюжэт быў заснаваны на падзеях Паўстання КасцюшкіAlina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6, s. 280.. Аднак Ясінскі ў творчасці Міцкевіча быў амаложаны на адзінаццаць гадоў у параўнанні з рэальным узростам Якуба ў час паўстанняMaria Prussak. Francuskie teksty Adama Mickiewicza. «Teksty Drugie». 1, s. 147..
Разам з «Барскімі канфедэратамі» драма была задумана для паказу ў французскіх тэатрах, асабліва ў вельмі папулярным тэатры Porte Sаіnt-MartіnAlina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6, s. 279.. Аднак драма, нягледзячы на прыхільныя меркаванні такіх пісьменнікаў, як Альфрэд дэ Віньі і Жорж Санд, не была прынята да інсцэнізацыіAlina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6, s. 280..
Бібліяграфія Maria Prussak. Francuskie teksty Adama Mickiewicza. «Teksty Drugie». 1, s. 143—150, 2016. Alina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6.
Спасылкі Drames polonais d’Adam Mickiewicz : Les confédérés de Bar ; Jacques Jasinski ou les Deux Polognes (1867) у бібліятэцы Polona
Катэгорыя:Творы Адама Міцкевіча Катэгорыя:Творы 1836 года Катэгорыя:Творы на французскай мове