Мануэль Урыбары Барутэль (; 23 лістапада 1896 — 6 кастрычніка 1962) — афіцэр Грамадзянскай гвардыі Іспаніі, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.

Біяграфія Да вайны служыў капітанам грамадзянскай гвардыі. Быў членам масонскай ложы і левай валенсійскай партыі «Esquerra Valenciana» (EV). 9 ліпеня 1936 года Урыбары быў прызначаны ваенным камандзірам страйкавага камітэта, створанага рабочымі арганізацыямі Валенсіі, якія абвясцілі ўсеагульную забастоўку. Адказваў за арганізацыю і інструктаж валенсійскіх апалчэнняўPagès, 2008, pp. 71..

У пачатку жніўня Урыбары ўзначаліў калону з каля трохсот апалчэнцаў, байцоў грамадзянскай гвардыі, штурмавікоў і карабінераў. У каардынацыі з сіламі Альберта Баё з Барселоны правёў высадку на Маёрцы, але аперацыя праваліласяMainar Cabanes, p. 31.

Пасля Урыбары ваяваў на розных франтах, даслужыўшыся да звання падпалкоўніка. Быў камандзірам так званай «прывіднай калоны»El Ejército Popular: Actividad militar de las columnas milicianas. La guerra de columnas (Valle del Tajo. Talavera y Toledo) .. Потым узначальваў 9-ю дывізію II армейскага корпусаCarlos Engel Masoliver (1999). Historia de las brigadas mixtas del Ejército Popular de la República, Almena Ediciones, pág. 54.

У пачатку 1938 года Урыбары прызначаны кіраўніком Ваеннай інфармацыйнай службыDomingo, 2009, p. 263. Аднак 22 красавіка таго ж года ён збег у ФранцыюViñas, 2008, p. 300, заявіўшы аб непрымірымых рознагалоссях з прэзідэнтам Хуанам Негрынам і з камуністамі. Адтуль ён адправіўся на Кубу, дзе супрацоўнічаў з рознымі рэспубліканскімі эмігранцкімі арганізацыямі, у тым ліку з ІСРПDomingo, 2009, p. 274.

Памёр у галечы ў Мексіцы.

Крыніцы

Літаратура

Domingo, Jorge (2009). El exilio republicano español en Cuba. Siglo XXI de España Editores. ISBN 9788432313875.  Mainar Cabanes, Eladi (1998). De milicians a soldats: les columnes valencianes en la Guerra Civil (en catalán). Valencia: Universidad de Valencia. ISBN 9788437033495.  Pagès, Pelai (2007). La guerra civil als Països Catalans, 1936- 1939 (en catalán). Valencia: Universidad de Valencia. ISBN 9788437067353.  Viñas, Ángel (2008). El honor de la República: entre el acoso fascista, la hostilidad británica y la política de Stalin. Crítica. ISBN 978-84-7423-765-8. 

Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Падпалкоўнікі Катэгорыя:Масоны