Хаўер Алехандра Маскерана (; нарадзіўся 8 чэрвеня 1984 года, Сан-Ларэнса, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны. Вядомы праз сваю няўступчывасць у адзінаборствах і здольнасць аддаць выдатны пас. Маскерана стаў першым аргенцінцам, які здолеў замацавацца ў першай камандзе «Ліверпула», да яго гэта беспаспяхова спрабаваў зрабіць Маўрысіа Пелегрына. Пасля працяглы час выступаў за іспанскую «Барселону», здабыўшы разам з ёй шмат кубкаў і тытулаў.

Дасягненні «Рывер Плейт»: Чэмпіён Аргенціны: 2004(к)

«Карынтыянс»: Чэмпіён Бразіліі: 2005

«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі: 2011, 2013, 2015, 2016, 2018 Уладальнік Кубка Іспаніі па футболе: 2012, 2015, 2016, 2017, 2018 Уладальнік Суперкубка Іспаніі па футболе: 2011, 2013, 2016 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2011, 2015 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2011, 2015 Пераможца клубнага чэмпіяната свету: 2011, 2015

Аргенціна: Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2014 Алімпійскі чэмпіён: 2004, 2008

Крыніцы

Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Барселоны»

Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт Катэгорыя:Ігракі ФК Карынтыянс Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Хэбэй Чайна Форчун Катэгорыя:Ігракі ФК Эстудыянтэс