Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу — калегіяльны орган, які забяспечвае ў парадку, устаноўленым законам, аператыўнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у кампетэнцыю Усебеларускага народнага сходу.
Гісторыя
Паўнамоцтвы У паўнамоцтвы Прэзідыума ўваходзіць права аспрэчваць легітымнасць прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, зацвярджэнне прадстаўленых Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь суддзяў Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, а таксама прыцягненне да адказнасці Прэзідэнта Беларусі за «здзяйсненне дзяржаўнай здрады, або іншае падобнае злачынства». Акрамя таго, за Прэзідымам захоўваецца права ўвядзення надзвычайнага або ваеннага становішча і права ўзнагароджвання дзяржаўнымі ўзнагародамі. Прэзідыум павінен збірацца не радзей за адзін раз у паўгода.
Члены Прэзідыум складаецца з 15 членаў, уключаючы Старшыню і яго намесніка. Дзеючы склад Прэзідыума быў абраны 24 красавіка 2024 года на VII-м Усебеларускім народным сходзе.
Члены Фота Членства Партыя Прадстаўляе Аляксандр Лукашэнка (старшыня) 24 красавіка 2024 Беспартыйны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Косінец 24 красавіка 2024 Беспартыйны Экс-памочнік Прэзідэнта Беларусі Вадзім Богуш 24 красавіка 2024 Беларуская партыя «Белая Русь» Мінск Аляксандр Бранцэвіч 24 красавіка 2024 Беспартыйны Віцебская вобласць Канстанцін Бурак 24 красавіка 2024 Беспартыйны Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Надзея Ермакова 24 красавіка 2024 Беларуская партыя «Белая Русь» Беларускі саюз жанчын Уладзімір Каранік 24 красавіка 2024 Беспартыйны Гродзенская вобласць Марына Лянчэўская 24 красавіка 2024 Беспартыйная Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргей Палякоў 24 красавіка 2024 Беспартыйны Мінская вобласць Сяргей Сівец 24 красавіка 2024 Беспартыйны Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Руслан Страхар 24 красавіка 2024 Беспартыйны Магілёўская вобласць Ірына Тылец 24 красавіка 2024 Беспартыйны Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Чарнякоў 24 красавіка 2024 Беспартыйны Гомельская вобласць Вольга Шпілеўская 24 красавіка 2024 Беспартыйны Беларускі саюз жанчын Юрый Шулейка 24 красавіка 2024 Беспартыйны Брэсцкая вобласць
Зноскі
Катэгорыя:Усебеларускі народны сход