Віцэ-інстыгатар вялікі літоўскі — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Вядомы з 1615 года. Фармальна быў намеснікам інстыгатара, але выконваў такія ж функцыі, таму ў 1775 годзе ўрад віцэ-інстыгатара быў пераўтвораны ў другі ўрад інстыгатара.
Віцэ-інстыгатарамі вялікімі літоўскімі былі: Марцін Свяжынскі (28.3.1635 — 1650) Сымон Станевіч (11.6.1650 — ?) Сымон Куровіч-Забістойскі (да 1576—1678) Дыянісій Рамановіч (1678—1692) Канстанцін Станіслаў Кміта (1697) Сідаровіч (? — 1713) Кабэцкі (1.1713 — ?) Аляксандр Вязэвіч (1740—1760) Адам Хмара (1760—1765) Антоні Бажэнцкі (1765—1675)
Глядзіце таксама Інстыгатар вялікі літоўскі
Літаратура
Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
Катэгорыя:Ураднікі Вялікага Княства Літоўскага