5 лютага 2003 года Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл выступіў у Савеце Бяспекі ААН з прэзентацыяй, падрыхтаванай у PowerPoint. Мэтай выступлення было пераканаць міжнародную супольнасць у наяўнасці ў Ірака зброі масавага знішчэння (ЗМЗ) і сувязях рэжыма Садама Хусейна з Аль-Каідай.
Перадгісторыя З часоў заканчэння вайны ў Персідскім заліве ў Іраку дзейнічала спецыяльная камісія ААН, якая займалася ліквідацыяй зброі масавага знішчэння. Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года амерыканскія ўлады абвінавацілі афіцыйны Багдад у сувязях з Аль-Каідай, а таксама ва ўтойванні ад міжнародных інспектараў наяўнасці баявых хімічных і біялагічных рэчываў.
Яшчэ ў 2002 годзе прэзідэнт Джордж Буш-малодшы прыняў рашэнне ўварвацца ў Ірак з мэтай звяржэння Садама Хусейна. На момант выступлення вялася актыўная падрыхтоўка да ваеннай аперацыі. Каб абгрунтаваць вайну перед міжнароднай супольнасцю офісам віцэ-прэзідэнта падрыхтавана прэзентацыя. У якасці выступоўцы была абрана кандыдатура Паўэла. Тэкст прамовы складзены ў ЦРУ.
Асноўны змест Прамова дзяржсакратара працягвалася паўтары гадзіны (з 10:30). У залу пасяджэнняў Савета Бяспекі ён прыбыў у суправаджэнні дырэктара ЦРУ Джорджа Тэнета, які адной сваёй прысутнасцю павінен быў надаць вагу прыведзеным звесткам. Падчас выступлення выкарыстоўвалася мультымедыя, дэманстраваліся слайды, фрагменты відэа- і аўдыёзапісаў.
Каб задаць ударны тон усяму выступленню, ужо ў самым пачатку прыведзены аўдыёзапіс перамоваў іракскіх афіцыйных асоб, якія абмяркоўваюць, як перашкодзіць інспектарам трапіць на адзін з аб’ектаў. Затым былі паказаны здымкі са спадарожнікаў, дзе да інспектуемага аб’екта пад’язджаюць цяжкія грузавікі, у іх нешта грузяць і вывозяць. Самі ж інспектары ў гэты момант былі спыненыя дарожнай паліцыяй. Далей дзяржсакратар распавёў, як іракскім навукоўцам пагражалі смерцю, калі яны будуць супрацоўнічаць з міжнароднымі прадстаўнікамі. Прычым рабіў гэта нібыта асабіста Садам Хусейн. Паўэл прывёў даныя аб хімічнай і біялагічнай зброі, якая стваралася ў мабільных лабараторыях. Як заяўлена, у Ірака мелася ад 100 да 500 т атрутных рэчываў, што дастаткова для аснашчэння 16 тыс. боегаловакВолхонский, Б. Ирак прозевал свой шанс: Колин Пауэлл выступил в СБ ООН // Газета «Коммерсантъ» №20 от 06.02.2003, стр. 1.
Самым яркім момантам стала дэманстрацыя прабіркі з небяспечным рэчывамБеленькая, М. Война в Ираке: сроки, причины и последствия // Коммерсантъ : газета. — 25 марта 2023. (гадамі праз высветлілася, што ў пасудзіне знаходзіўся звычайны парашокКолин Пауэлл требует ответов по поводу лжи относительно оружия массового уничтожения в Ираке // ИноСМИ (пераклад артыкула The Guardian), 17 февраля 2011). Хоць неаднаразова сцвярджалася, што Паўэл выдаў змесціва прабіркі за ўзор іракскага зброі масавага паражэння з мэтай пераканаць слухачоў у яго існаванні — і ў неабходнасці ваеннай аперацыі ў Іраку. Аднак са стэнаграмы і відэазапісу пасяджэння Савета Бяспекі вынікае, што чыноўнік паказваў прабірку як узор аб’ёму чайнай лыжкі: такая колькасць сухога парашка з агентамі сібірскай язвы прывяло да прыпынку працы Кангрэса ў 2001 годзе.
Паўэл зрабіў выснову, што ўвесь гэты час афіцыйны Багдад падманваў спецыяльную камісію.
Дзяржсакратар сцвярджаў, што ў Іраку знаходзіцца тэрарыстычная сетка, якую ўзначальвае аператыўнік Аль-Каіды Абу Мусаб аз-Заркаві (у невялікім рэгіёне, які кантралюецца Ансар аль-Іслам). Іракцы працавалі пры атрадах Усамы бін Ладэна ў Афганістане і праводзілі навучанне членаў Аль-Каіды. Па словах Паўэла, Ірак дапамагае таксама палесцінскім групоўкам, а ХАМАС і Палесцінскі ісламскі джыхад адкрылі свае прадстаўніцтвы ў БагдадзеШмелёва, Т.А. Доклад Колина Пауэлла по Ираку: реакция арабских стран // Институт Ближнего Востока, 9 февраля 2003.
Слайды
Відэа
Міжнародная рэакцыя Услед за дзяржсакратаром адзін за адным выступалі кіраўнікі дэлегацый членаў СБ — Кітай, Вялікабрытанія, Расія, Камерун, Францыя, Германія. Пасля выступіў прадстаўнік Ірака ў ААН Мухамад ад-Даўры, які назваў «хлуслівымі і сфабрыкаванымі» прадстаўленыя Колінам Паўэлам доказы. Нягледзячы на тое, што прэзентацыя не змагла змяніць прынцыповую пазіцыю Савета Бяспекі, у тым ліку Францыі, Расіі, Кітая і Германіі, якія выступалі супраць уварвання, Паўэлу ўдалося зрабіць больш жорсткім агульны тон ААН у дачыненні да Ірака. Падтрымала доказы толькі Вялікабрытанія. Заява Коліна Паўэла была прынята ў якасці доказу многімі амерыканскімі дзеячамі і радавымі грамадзянаміWhat the international papers say , February 6, 2003, The Guardian.
Сфабрыкаваныя звесткі Адразу пасля ўварвання ў краіне пачала работу група даследавання Ірака, якая займалася пошукам ЗМЗ. Ваеннаслужачыя Польшчы і ЗША ў 2004 годзе знайшлі боепрыпасы з хімічнай зброяйUpdate on chemical demilitarisationНайденное в Ираке химическое оружие признано смертельно опасным. Аднак, як высветлілася пазней, знойдзеныя снарады ўтрымлівалі толькі рэшткі рэчываў, што знішчаліся пад наглядам прадстаўнікоў ААН яшчэ ў 1990-я гады. 6 кастрычніка 2004 года арганізацыя Iraq Survey Group (яна з’яўлялася пануючай у справе пошукаў ЗМЗ) афіцыйна заявіла, што на момант уварвання замежных сіл у 2003 годзе Ірак не меў ніякіх забароненых сродкаўСША официально признали, что у Саддама не было ОМП. На допыце ў Федэральнам бюро расследаванняў Садам Хусейн пацвердзіў, што ў дзяржавы не было зброі масавага знішчэння.
У 2004 годзе Камісія па тэрактах 11 верасня прыйшла да высновы, што няма доказаў якіх-небудзь адносін паміж рэжымам Садама і Аль-Каідай.
Як стала вядома, амерыканскі бок будаваў свае абвінавачванні на інфармацыі ад афіляваных крыніц. Імі былі дысідэнты Рафід Ахмед Алван аль-Джанабі і Ахмед Чалабі, якія жадалі звяржэння рэжыму. Першы пазней прызнаў, што наўмысна хлусіў, паколькі «іншага шляху да вызвалення Ірака не было». Дадзеная акалічнасць выклікала абурэнне Паўэла. Ён не ведаў пра ілжывасць інфармацыі і абвінаваціў ЦРУ ў прадстаўленні неправераных даных. Са слоў былога дзяржсакратара, гэта стала чорнай плямай на яго кар’еры. У 2015 годзе супрацоўнік ЦРУ Майкл Марэл заявіў, што хоча папрасіць прабачэння перад Паўэлам за ілжывыя доказы.
Ацэнкі і значэнне Пасля гэтага асоба Колін Паўэла ў СМІ стала асацыявацца з момантам, дзе ён дэманструе прабірку ў ААНТа самая пробирка в ООН: умер бывший госсекретарь СШАЧеловек с пробиркой. Как Колин Пауэлл стал символом американской лжиУмер размахивавший пробиркой в ООН бывший госсекретарь США. The Guardian назвала прамову вырашальным момантам у падрыве даверу да ЗША. Часопіс New York Times палічыў выступленне адным з самых незабыўных публічных момантаў прэзідэнства Буша.
Гл. таксама Законнасць уварвання ў Ірак у 2003 годзе
Крыніцы
Спасылкі Поўны тэкст дакладу Паўэла са слайдамі
Катэгорыя:Вайна ў ІракуКатэгорыя:Падзеі 5 лютагаКатэгорыя:Люты 2003 годаКатэгорыя:Знешняя палітыка ЗШАКатэгорыя:Арганізацыя Аб’яднаных Нацый Катэгорыя:2003 год у палітыцы