Валашча́не, або валаша́не — сяляне, жыхары пэўнай воласці. У сярэднявеччы на Беларусі валашчанамі зваліся сяляне-абшчыннікі з цэнтрам у пагосце (пастаялым двары) ці воласці (княжацкі ўдзел або дзяржаўныя землі, што былі ў прыватным уладанні).

У XIV—XVI стагоддзях тэрмін валашчане ўжываўся для вызначэння насельніцтва воласці (у процілегласць гарадскому — мяшчанам). У 2-й палове XVI— пачатку XX ст. валашчанамі звалася сельскае насельніцтва валасцей.

Літаратура

Катэгорыя:Саслоўі Катэгорыя:Воласці