Юрый Герасімавіч Рудзько (, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць — ) — беларускі празаік, драматург, нарысіст.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Бабруйску Магілёўскай вобласці. Скончыў у 1933 годзе Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут. Працаваў у газеце «Чырвоная змена» і «Літаратура і мастацтва». Друкаваўся з 1931 года.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года.
Памёр года. Пахаваны на Ваенных могілках Мінска.
Творчасць
Аўтар аповесцей «Над Одэрам» (нап. 1945), «Сакрэт маладосці» (нап. 1947), «Пястаўская зямля» (1947), зборніка нарысаў «Размова па шчырасці» (з Іларыем Дуброўскім, 1935), п’ес «Канец маскараду» (з У. Стэльмахам, пастаўлена ў 1938), «Дарагі госць» (1950). Асноўныя тэмы пасляваеннай творчасці — Вялікая Айчынная вайна, пасляваеннае будаўніцтва ў вёсцы.
Творы перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы. Апублікаваны з зборніках «Белорусские рассказы» (Ленінград, 1952) і «Білоруські оповідання» (Кіеў, 1949).
Творы Слава дружбе. Мн., 1950. Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Драматургі Беларусі