Bravia Chaimite — бронетранспарцёр, выраблены партугальскай кампаніяй Bravia. Створаны на базе амерыканскага Cadillac Gage Commando з шэрагам паляпшэнняў і тэхнічных мадыфікацый.

У залежнасці ад мадыфікацыі бранявік умяшчаў ад 4 да 11 чалавек і быў узброены кулямётамі, мінамётамі і іншым. Выкарыстоўваліся дызельныя рухавікі ў 155 к.с. (115 кВт) пры 3300 абаротах у хвіліну з аўтаматычнай перадачай, здольнай развіваць хуткасць да 99 км/г. Браня БТРа магла вытрымаць кулі калібрам 7,62 мм НАТА.

Гісторыя Распрацаваны ў сярэдзіне 1960-х гадоў для партугальскай арміі. У сваім першапачатковым увасабленні Chaimite нагадваў мадыфікаваны амерыканскі бранявік Cadillac Gage Commando. У 1977 годзе на слуханнях у Палаце прадстаўнікоў Злучаных Штатаў стала вядома, што ліцэнзія партугальскай кампаніі не прадстаўлялася. У выніку двое былых супрацоўнікаў Cadillac Gage былі прыцягнуты да адказнасці за незаконную перадачу тэхнічнай інфармацыі.

Першы прататып Chaimite з’явіўся ў 1966 годзе і быў распрацаваны галоўным чынам для непасрэднай агнявой падтрымкі, будучы ўзброеным 90-мм гарматай. У канцы 60-х прататып быў адпраўлены ў Партугальскую Гвінею для баявых выпрабаванняў, дзе ён паказаў сябе добра, але пазней знішчаны паўстанцамі Афрыканскай партыі за незалежнасць Гвінеі і Каба-Вердэ з дапамогай савецкага гранатамёта.

Бронетранспарцёр выкарыстоўвася падчас канфлікту на Філіпінах (паліцыяй супраць ісламістаў)Monteiro, Berliet, Chaimite e UMM – Os Grandes Veículos Militares Nacionais (2018), pp. 36; 55., грамадзянскай вайны ў Ліване (сіламі ўнутранай бяспекіMonteiro, Berliet, Chaimite e UMM – Os Grandes Veículos Militares Nacionais (2018), p. 41., хрысціянскімі апалчэнняміAn ex-ISF V-200 Chaimite employed by the Guardians of the Cedars pictured at Houche el-Oumara during the Battle of Zahleh, April–June 1981., Арганізацыяй вызвалення Палесціны), каланіяльных войн у Анголе, Мазамбіку і Гвінеі-Бісау (партугальскай арміяй супраць партызан).

Да моманту спынення вытворчасці было выраблена больш за 600 адзінак. У перыяд з 2008Monteiro, Berliet, Chaimite e UMM – Os Grandes Veículos Militares Nacionais (2018), pp. 80-95. па 2016Monteiro, Berliet, Chaimite e UMM – Os Grandes Veículos Militares Nacionais (2018), pp. 152-156. Chaimite быў паступова зняты з узбраення партугальскай арміі і заменены аўстрыйскім Pandur II 8x8.

Варыянты V-200: бронетранспарцёр V-200 Armada 60: спецыяльны варыянт для партугальскай марской пяхоты, узброены 60 мм рэактыўнай устаноўкай V-300: варыянт агнявой падтрымкі, узброены гарматамі FN Minimi, FN MAG або 20 мм. V-400: машына агнявой падтрымкі з 90-мм або 75-мм гарматай. V-500: машына сувязі і кіравання. V-600: 81 мм альбо 120 мм мінамёт. V-700: з ракетнай устаноўкай Swingfire або HOT V-800: машына хуткай дапамогі V-900: браняваная эвакуацыйная машына V-1000: паліцэйская машына з вадамётам Аператары У той ці іншы перыяд бронетраспарцёр знаходзіўся на ўзбраенні такіх краін, як ЛіванMonteiro, Berliet, Chaimite e UMM – Os Grandes Veículos Militares Nacionais (2018), pp. 41-43., Лівія, Перу, Партугалія, Філіпіныhttps://web.archive.org/web/20120105091042/http://www.ecsbdefesa.com.br/fts/Chaimite.pdf, Іран, МалайзіяMonteiro, Berliet, Chaimite e UMM – Os Grandes Veículos Militares Nacionais (2018), p. 36., М’янма, Венесуэла.

Крыніцы

Літаратура

Christopher F. Foss, Jane's Tank and Combat Vehicle Recognition Guide, HarperCollins Publishers, London 2002. ISBN 0-00-712759-6 Pedro Manuel Monteiro, Berliet, Chaimite e UMM – Os Grandes Veículos Militares Nacionais, Contra a Corrente, Lda., Lisboa 2018. ISBN 9789899901261 (in Portuguese)

Спасылкі ''CHAIMITE V-200, by Miguel Silva Machado in "Operacional" Tank Encyclopedia-Bravia Chaimite

Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта