Бальнеалагічны курорт — курорт, галоўным прыродным рэсурсам якога з’яўляюцца мінеральныя воды, што выкарыстоўваюцца для аздараўлення і лячэння.
Адпачынак і лячэнне (бальнеатэрапія) на бальнеалагічных курортах у многіх выпадках спалучаюцца з гразе- і кліматалячэннем. Залежна ад гэтага адрозніваюць бальнеакліматычныя, бальнеагразевыя і іншыя тыпы бальнеалагічных курортаў.
Гісторыя
Апісанне прататыппаў бальнеалагічных курортаў вядома з твораў старадытна-індыйскіх, кітайскіх, грэчаскіх і іншых вучоных (у т.л. Гамера, Арыстоцеля, Плутарха).
Са старажытных часоў захаваліся рэшткі водалячэбніц у межах сучаснага швейцарскага курорта Санкт-Морыц, на тэрыторыі курортаў Венгрыі (Будапешт, Балатанфюрэд), Румыніі (, ), Харватыі (), Балгарыі (), Германіі (Вісбадэн), Італіі (Абана-Тэрме, Анцыо) і інш.
У сярэднявеччы вялікую вядомасць мелі бальнеалагічныя курорты Ахен, Карлсбад (цяпер Карлавы Вары), Бадэн-Бадэн.
У Расійскай імперыі бальнеалагічныя курорты пачалі стварацца па ініцыятыве Пятра I, першым быў курорт паблізу Петразаводска (1719). Шмат бальнеалагічных курортаў дзейнічала з 19 стагоддзя (Каўказскія Мінеральныя Воды, Кіславодск, Старая Руса, Сергіеўскія Мінеральныя Воды, Друскінінкай, Кемеры, Белакурыха, Баржомі і інш.).
На сучасным этапе развітую сетку бальнеалагічных курортаў мае большасць еўрапейскіх краін, краін Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, Расія, ЗША і інш.
На Беларусі існуюць курорты рэспубліканскага і мясцовага значэння: Бабруйск, Белае Возера, Белы Бераг, Горваль, Ждановічы, Лётцы, Нарач, Рагачоў, Ушачы, Чонкі.
Літаратура
Катэгорыя:Бальнеатэрапія Катэгорыя:Курорты