«Чакан»Беларускі танк, зброя з РФ, іранскія дроны: што паказваюць на МILEX-2023 альбо «Чэкан»«MILEX–2023»: якімі навінкамі хваліцца беларускі ВПК? — беларускі беспілотны лятальны апарат, распрацаваны канструктарскім бюро «Дысплей». Класіфікуецца як дрон-камікадзэБеспилотник-камикадзе "Чекан" в этом году пройдет все испытания и будет поставлен на вооружение. Вырабляецца на 558-м авіярамонтным заводзе.

Апісанне Упершыню паказаны на выставе MILEX-2021. У 2024 годзе прыняты на ўзбраенне беларускай армііВ 2024 году 13 образцов вооружения, военной и специальной техники Госкомвоенпрома принято на вооружение Вооруженных Сил Республики Беларусь.

Уяўляе сабой баражыруючы боепрыпас, які стартуе з пускавой прылады. Мае аўтаматычны і аўтаматызаваны рэжымы кіравання палётам. Навядзенне на цэль ажыццяўляецца ў аўтаматычным, аўтаматызаваным і ручным рэжымах. Прызначаецца для знішчэння жывой сілы праціўніка, лёгкабраняваных цэляў, мінамётных і артылерыйскіх пазіцый. Акрамя таго, дрон можа прымяняцца для разведкі. У базавым варыянце абсталёўваецца аскепкава-фугаснай баявой часткай. Анансаваная магчымасць стварэння версіі з БЧ кумулятыўнага дзеяння, здольнай паражаць бранятанкавую тэхніку.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі: максімальная ўзлётная маса – 12 кг, у тым ліку маса баявой нагрузкі – 1,8 кг; тактычны радыус дзеяння ў рэжыме разведкі – да 25 км, навядзення — да 10 км; вышыня ў рэжыме разведкі – ад 250 да 300 м, навядзення – ад 150 да 200 м; час працы – 45 хвілін; максімальная хуткасць – 90 км/г.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Беспілотныя лятальныя апараты Беларусі